Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Лаўроўская vs Астаповіч: спрэчка вакол сярэднявечнага Берасьця можа дайсьці да пракуратуры

24 11  Января 2014 г.  в 23:26, показов: 3324 : Брестская крепость

Дасьледчыца архітэктуры сярэднявечнага Берасьця Ірына Лаўроўская патрабуе публічных выбачэньняў ад кіраўніка Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча. Яна вінаваціць яго ў тым, што ён бяспраўна распараджаецца яе інтэлектуальнай уласнасьцю.

Лаўроўская vs Астаповіч: спрэчка вакол сярэднявечнага Берасьця можа дайсьці да пракуратуры

Доктар архітэктуры Ірына Лаўроўская сьцьвярджае, што матэрыялы «з дасьледаваньнямі сярэднявечнага Берасьця, яго пляніровачнай структуры і культавай архітэктуры», якія Антон Астаповіч перадаў музэю «Брэсцкая крэпасьць», утрымліваюць яе напрацоўкі, на выкарыстаньне якіх спадарыня дазволу не давала.

Лаўроўская vs Астаповіч: спрэчка вакол сярэднявечнага Берасьця можа дайсьці да пракуратурыІрына Лаўроўская сьцвярджае, што візуалізацыя рэканструкцыі гістарычнай забудовы выканана на падставе яе ўласных навукова абгрунтаваных рашэньняў пад яе кіраўніцтвам і пры непасрэдным ўдзеле.

 Акрамя таго, спадарыня Ірына кажа, што гэтыя матэрыялы і раней выкарыстоўваліся ад імя Антона Астаповіча ў часе прэстыжнага конкурсу Europa Nostra Awards у катэгорыі "навуковае дасьледаваньне".

«Ведаючы тое, як матэрыялы апынуліся ў іх руках, я вымушаная зрабіць заяву, бо далей замоўчваць тое, што спадар Астаповіч перайшоў ўсе межы прыстойнасьці, немагчыма. Ён тыражуе матэрыялы без згадкі дасьледчыка, падмяняе паняцьці чым зьневажае гонар іншых сябраў Таварыства Аховы Помнікаў. Я была шакаваная, калі ўбачыла копію матэрыялаў прадстаўленых на конкурс Europa Nostra Awards. У іх Астаповіч хлусьліва заявіў што зьяўляецца аўтарам дасьледваньня, што ён той, „каму належаць матэрыялы дасьледаваньня і дае дазвол Europa Nostra свабодна выкарыстоўваць матэрыялы для публікацыі...“ і падмацоўваў гэтую заяву ўласным подпісам,» — распавяла Ірына Лаўроўская.

Спадарыня Лаўроўская кажа, што ня зьбіраецца падаваць у суд на кіраўніка Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, яна толькі хоча публічных выбачэньняў:

«Астаповіч павінен прынесьці прабачэньні мне і музэю крэпасьці. Бо можна ўявіць, якая канфліктная сытуацыя магла паўстаць паміж даўнімі партнёрамі: мной і дырэкцыяй музея крэпасьці, калі б не своечасовае паразуменьне.»

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства аховы помнікаў» Антон Астаповіч распавёў «Свабодзе», што выбачацца ня зьбіраецца, а наадварот гатовы зьвярнуцца ў пракуратуру са скаргай:

«Я вельмі прашу, каб „Радыё Свабода“ апублікавала гэты матэрыял, таму што гэта будзе падстава мне напісаць заяву ў пракуратуру, каб прыцягнуць яе да адказнасьці за паклёп. Тым больш, што ў нас усе доказы, у яе ніводнага працоўнага файла няма».

Лаўроўская vs Астаповіч: спрэчка вакол сярэднявечнага Берасьця можа дайсьці да пракуратурыАнтон Астаповіч так пракамэнтаваў Свабодзе ўсю гэтую сытуацыю:

«У 2010 годзе адмыслоўцы архітэктурнай сэкцыі Таварыства аховы помнікаў рабілі па просьбе Лаўроўскай графічную рэканструкцыю страчаных гістарычных аб’ектаў Берасьця дзеля таго, каб Лаўроўская змагла ў красавіку 2010 году гэтую рэканструкцыю паказаць на навукова-мэтадычнай радзе. Потым Лаўроўская гэтыя матэрыялы назвала сваімі. Хаця гэтыя матэрыялы зробленыя Таварыствам аховы помнікаў, канкрэтным калектывам аўтараў. І менавіта не на падставе яе матэрыялаў, а на падставе тых матэрыялаў архіўных, якія выстаўленыя ў адкрытае карыстаньне ў інтэрнэце.

Гэтыя матэрыялы былі скарыстаныя для напісаньня нашай аўтарскай працы на міжнародны конкурс Europa Nostra Awards.

Ірына Лаўроўская шмат гаворыць пра сябе, як пра адмыслоўцу па Берасьцю, але ў яе нічога няма акрамя размоваў. Мы прасілі ў яе, але яна не дала нам нават дысэртацыі пачытаць сваёй, якой на ганарыцца
,» — рэзюмаваў Антон Астаповіч. 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


ОК_ 2014-01-21 10:43
Можно снимать продолжениек сатирической комедии Кондрата Крапивы - Кто смеётся последним...
0

За Астаповича_гость 2014-01-14 12:58
Суд покарает по заслугам.
0

ЗлободЭн_гость 2014-01-13 09:58
Уже дело дошло до брестчкой прокуратуры.
0

За Астаповича_гость 2014-01-13 09:09
Антон Астапович опубликовал своё заявление на Белорусском Партизане в боге. Он также просит правоохранительные органы превлечь Лавровскую к ответственности. Всё очень даже правильно.
+3

346666_гость 2014-01-13 00:24
Да Лавровская совсем обнаглела. Пусть свою копипашенную дессертацию покажет, все и увидят какая она...  :ups:
+3

берасцеец_гость 2014-01-12 20:03
Можна быць выдатным навукоўцам, але чалавечыя якасьці - гэта штосьці іншае... Тут як раз той выпадак.
+2

Антейнт-с_гость 2014-01-12 19:30
Всё встало на своё место. Суди её Астапович.
+2

Антэк_гость 2014-01-12 17:23
Диссертация Лавровской засекречена польскими спецслужбами! Ведь вроде там она защитила какой-то свой "труд".
+2

Ігар 5833_гость 2014-01-12 12:12
Адназначна Астаповіч мае рацыю. Нейкая фальшывасць адчуваецца ў словах Лаўроўскай, ды і ведаю яе па шмат якіх праектах. Усё толькі словы-словы, проста колькі б ланцугу ілжы не ісці, яна ўся роўна скончыцца.
+6

историк_гость 2014-01-12 11:12
Поддерживаю Астаповича. В своём высказывании об этой гражданочке, он прав. Как низко надо упасть, что бы оболгать уважаемого А.Астаповича.
+4

За Астаповича_гость 2014-01-12 11:02
Кто только Лавровскую не кидал. Кулей обвела, местные демократы тоже, но не всё так однозначно. Если бы Лавровская не жила в своём мирке, то никто б так не поступал. Сама нос вверх задерала, когда имела ресурс, да и сейчас большого мнения, вот и мучается. С людьми надо быть проще, без своего фанаберства. Желаю Анатолию Астаповичу успеха и дальнейших творческих побед. Анатолий Астапович достойный человек и ему нет за что просить прощения у непонятно кого.
+3

longcat_гость 2014-01-12 09:25
https://vdownload.eu/watch/157340-%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%BF%D0%B8 %D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B2-%D1%8F-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0 %BA%D0%B8%D0%B9-%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D0%B9-%D0%BF%D0%B8%D1%80%D0%B0%D1%82-%D0%B1%D0%B5%D0%B7-%D1% 86%D0%B5%D0%BD%D0%B7%D1%83%D1%80%D1%8B.html
0

Михаил Кузьменчук_гость 2014-01-11 23:55
Знаю Ирину Лавровскую,как профессионала и принципиального научного эксперта.
Грамотный архитектор и объективный историк.
-2

Эксперт_гость 2014-01-12 16:21
Сообщение от Михаил Кузьменчук_гость
Знаю Ирину Лавровскую,как профессионала и принципиального научного эксперта.
Грамотный архитектор и объективный историк.


Виртуальный архитектор... и виртуальный историк..-
не много ли самостоятельно придуманных титулов?
+3

987987_гость 2014-01-11 23:48
Спор о праве на интеллектуальную собственность. Очень сложное дело в плане доказывания фактов. Если больших денег при этом не украли,то лучше до суда не доводить - берегите нервы.
+3


Страницы: [1]