Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Зацверджаны сцяг горада Пружаны

3 5  Января 2014 г.  в 14:16, показов: 2388 : Брестская область


Сцяг Пружан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух аднолькавых па велічыні палос: верхняй – блакітнага і ніжняй – белага колераў. У цэнтры пярэдняга боку – выява гістарычнага герба горада Пружаны.

Зацверджаны сцяг горада Пружаны

Сцяг г.Пружаны з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам

Сцяг горада размяшчаецца на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Пружаны, а таксама ў памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Сцяг г.Пружаны можа размяшчацца таксама ў тых месцах горада, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга г.Пружаны і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”.

Сцяг горада можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў, святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, праводзімых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

Источник информации: Раённыя будні




Система Orphus