Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Прадстаўнікі рыцарскага клубу Alba Ruthenia і АРР Дзедзіч завіталі ў Кобрынскую дзіцячую вёску

24  Декабря 2013 г.  в 12:32, показов: 2896 : Праздники, события, мероприятия


Прадстаўнікі рыцарскага клубу “Alba Ruthenia” і агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” завіталі ў Кобрынскую дзіцячую вёску з падарункамі і конкурсамі. Расказвае адная з арганізатарак мерапрыемства - Аляксандра:

- Мы ладзілі мерапрыемства па праграме “Мова – дзеткам”. Неяк у дзіцячыя дамы людзі шмат ездзяць, а сюды - не завітаюць.



У час імпрэзы дзеці бралі ўдзел у конкурсах на веданне роднай мовы, спалучаных з інсцэніроўкамі сярэднявечных гульняў і танцаў. Па сканчэнні конкурсаў, мерапрыемства перанеслася на надворак, дзе рыцарскі клуб паказаў майстэрства вогненнага відовішча і сярэднявечнага фехтавання.

Яўген Скрабец, Беларускае , Кобрын




Система Orphus