У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

2  Декабря 2013 г.  в 14:28 : История города Бреста

З пачатку 1920-х гадоў Еўропу накрыла хваля розных мадэрновых архітэктурных плыняў, сярод якіх не апошнюю ролю граў так званы функцыяналізм. У СССР тым часам квітнеў канструктывізм, які не нашмат адрозніваўся ад заходняга брата. Другая Рэч Паспалітая, якая фактычна знаходзілася паміж молатам і кавадлам заходніх і ўсходніх архітэктурных “ізмаў”, не магла заставацца ўбаку ад модных на той час накірункаў архітэктуры.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Напрыканцы 1920-х у нашай заходняй суседкі з’явіўся свой польскі функцыяналізм, які паціху пачаў адбіраць пальму першынства ў нарадовага/закапанскага/дварковага стыляў, якія панавалі ў міжваеннай Польшчы з пачатку ХХ стагодзя. 

У стылі функцыяналізма польскія архітэктары праектавалі ўсё: ад невялікіх жылых домікаў, да касцёлаў і вялікіх адміністрацыйных будынкаў. Брэст багаты на архітэктуру польскага функцыяналізма. За няпоўныя 20 гадоў існавання Другой Рэчы Паспалітай палякі набудавалі ў сталіцы Палескага ваяводства вельмі шмат розных будынкаў.

Малакватэрныя дамы ў стылі функцыяналізма

Першае, што кідаецца ў вочы ў Брэсце з функцыяналізму - гэта кубікі польскіх катэджаў. Насамрэч, катэджы, гэта не зусім той тэрмін, які варта выкарыстоўваць у дачыненні да такіх малакватэрных дамкоў. Худчэй гэта “таун-хаусы”.

Вось яскравы прыклад польскага "таун-хауса" - будынак на рагу вул.Крупскай і вул. Гогаля.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Гісторыка-культурная каштоўнасць 1920-1930-х гадоў.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Від з боку вуліцы Гогаля.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Справа па вул.Крупскай ад зялёнага трохпавярховіка месціцца такі двухпавярховы "таўн-хаўс".

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Калі прайсці далей па Гогаля, можна пабачыць гэты будынак.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Ён таксама адзначаны шыльдай з надпісам “гісторыка-культурная каштоўнасць”.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

За ім, калі павярнуць на вуліцу Кааператыўную, можна нападкаць такую 4/3 павярховую функцыяналісткую скрыню.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Увогуле, у Брэсце раёны міжваеннай "катэджнай" забудовы сканцэнтраваны ў двух месцах горада. Гэта тры кварталы ўздоўж сучаснай вуліцы Крупскай, ад вул. Леванеўскага да вул. Гогаля і квартал паміж вуліцамі Леніна, Дзяржынскага, Маркса і Будзёнага.

Уздоўж той часцы вуліцы Крупскай, што прылягае да былой урадавай калоніі Нарутовіча, у 1930-я былі пабудаваны яшчэ некалькі польскіх "таўн-хаўсаў". Дом на рагу Крупскай і Чкалава.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Функцыяналісцкі домік на вул.Леванеўскага.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Дом у трохі занядбаным стане, але наяўнасць будаўнічых лясоў дае магчымасць спадзявацца на тое, што класічны абразчык польскага функцыяналізму прывядуць у добры стан.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Каля гэтага доміка месціцца цікавы абразчык драўлянага функцыяналізму.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Аднак можа проста забыў прымацаваць да доміка "закапанскі" дах.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Праз дарогу ад гэтых двух будынкаў стаіць таксама цікавы двухпавярховік у блізкім да функцыяналізма стылі, цяжка сказаць дакладна, калі ён быў пабудаваны, бо на нямецкім аэрафотаздымку 1940-х гадоў на гэтым месцы ніякіх пабудоў няма.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Апроч "таўн-хаўсаў" у гэтым раёне ёсць яшчэ парачка цікавых міжваенных пабудоў. Гэта малакватэрныя дамы пабудаваныя па тыпу "блакаванай забудовы". 

У польскай мове ёсць тэрмін, які апісвае дамы такога тыпу - domy szeregowe (радныя/шэраговыя дамы). Калі у сярэдзіне 1920-х палякі праектавалі рабочыя паселішчы, то яны звярнуліся да блакаванага тыпу забудовы. Два шэраговых дома з'явілася тады і ў Брэсце. Першы цягнецца уздоўж вуліцы Камуністычнай.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Ён складаецца з простых сіметрычных блокаў, якія паўтараюцца некалькі разоў.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Такім чынам дом спраектаваны з такіх блокаў можа мець адвольную даўжыню.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

У адным з нумароў міжваеннага польскага часопіса "Architektura i budownictwo" я знашоў парачку падобных праектаў блокаў да шэраговых дамоў.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Від малакватэрнага дома на Камуністычнай з двара.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Другі шэраговы дом стаіць перпендыкулярна першаму. Калі верыць нямецкім аэрафотаздымкам 1940-х яго фасад выходзіў на вуліцу (ці завулак), цяпер тут дваровая тэрыторыя - тая вуліца (ці завулак) знікла з мапы Брэста (дамы абведзены чырвоным).

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Фасад другога дома схаваны за дрэвамі.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Від збоку.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Тыльная частка дома.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Другі раён катэджнай (ці таўн-хаўснай) забудовы месціцца ў адным з кварталаў вул. Леніна. Але, нажаль цяпер тут ідзе капітальнае будаўніцтва і гэты квартал амаль цалкам перакрыты будаўнічымі плотамі, але нешта убачыць можна. Функцыяналісцкі "катэдж" на вул. Леніна.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Наступны за ім дом амаль зруйнаваны. У гэтым будынку да нядаўняга часу месціўся тэатр лялек, цяпер ад дома застаўся толькі фасад.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Дом на рагу вуліц Леніна і Будзёнага захаваўся добра.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Акрамя як у гэтых двух раёнах, "таўн-хаўсы" сустракаюцца асобна і на іншых вуліцах Брэста.

Дом на вуліцы Гогаля.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Пабудовы на вуліцы Міцкевіча.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

А вось, што адзначыў жыхар наступнага трохпавярховага дома: “Живу на улице Мицкевича в доме №16. Год постройки – 1937. Изначально дом был двухэтажным одноквартирным, но в 1990-х тут проводился капитальный ремонт с перепланировкой и достройкой третьего этажа и техэтажа. Теперь здесь шесть квартир, по две на этаж.

Вход изначально был с улицы, под балконом, на месте двух узких окон. Рядом с окнами заметна маленькая темная нишка - там дверка (уже без стеклышка), за которую ставилась статуэтка Божей Матери.

Из плюсов - потолки 2,9 м, толстые кирпичные внешние стены, отличная звукоизоляция. Минусы - перекрытия деревянные, старая система водоснабжения - вода часто течет ржавая, напор очень слабый. Фильтры для воды нужно менять раз в месяц. Горячей воды нет, предусмотрена газовая колонка. Десять лет назад установили вместо колонки на кухне атмосферный котел - теперь в доме теплые полы и обогрев по желанию.

Соседний домик еще интересней. Этот дом принадлежал до войны местному гинекологу, с улицы был парадный вход, он и сейчас там, ступеньки видны. Сейчас двухквартирный, раньше был, естественно, одноквартирным. Во вторую квартиру вход со двора, на месте черного хода.

На фасаде виден фальшбалкон, под ним находится заложенная кирпичом и заштукатуренная широкая дверь - въезд в гараж. Между двумя домами можно заметить темно-коричневые ворота - это оригинальные металлические ворота листового железа, сохранились с 1930-х годов. Они были сделаны без применения сварки, на заклепках. 

Фасад дома (как нашего, так и соседнего) регулярно штукатурится, красится, без нареканий.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Акрамя "таўн-хаўсаў" ёсць у Брэсце малакватэрныя дамы інтэграваныя ў існуючую забудову, ці кажучы прасцей, уціснутыя паміж старымі дамамі. Вось адзін з такіх функцыяналісцкіх будынкаў на вул. Будзёнага.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Інтэграваны будынак на праспекце Машэрава.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Ён жа, від збоку.

У пошуках “крэсовай” архтэктуры. Брэст. Частка 3

Уладзімір Садоўскі, спецыяльна для Гістарычнай праўды