Брестчан приглашают активничать при выборе названия для новой улицы

14  Ноября 2013 г.  в 14:56 : Недвижимость

Брестчан приглашают активничать при выборе названия для новой улицыГарадскі выканаўчы камітэт горада Брэста, вынес на грамадскае абмеркаванне прапанову аб назве новай вуліцы, якая ўтварылася пасля будаўніцтва транспартнай развязкі "Заходні абыход", што ў раёне Брэсцкай Крэпасці. Першапачаткова планавалася надаць вуліцы назву "Таможная", што на думку філолагаў не прымальна, з прычыны не існавання такога слова ў беларускай мове. З улікам меркавання філолагаў у брэсцкіх і іншагародніх СМІ, а таксама апытанняў у сацыяльных сетках на карысць іншай назвы (не "Таможнай"), Берасцейскі Малады Фронт (далей МФ) пачынае безпрэцэндэнтную акцыю па наданню назвы новай вуліцы – “імя Кастуся Каліноўскага”.

Брестчан приглашают активничать при выборе названия для новой улицы

Сваё рашэнне, маладзёны тлумачаць некалькімі прычынамі:

1) Сёлета адзначаецца 150 гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага;
2) Брэст (горад і крэпасць) былі непаспрэдна звязаны з падзеямі паўстання (адбываліся рэйды інсургентаў у ваколіцах гораду, удзельнікі адбывалі пакаранне ў мясцовай турме, якая месцілася ў крэпасці);
3) Наданне назвы новай вуліцы не звязана з перайменаваннем старой, таму бюджэт гораду не панясе дадатковых выдаткаў;
4) Чэмпіянат свету па хакеі і іншыя спартовыя падзеі прыцягнуць турыстаў, якія згодна міжнародных даследванняў, прагнуць адчування аўтэнтычнасці краіны, што прыдасць каларыт, калі назвы вуліц нашых гарадоў будуць звязаны з імёнамі нацыянальных герояў і падзеямі нацыянальнай гісторыі;
5) Брэст - гэта “заходняя брама” Беларусі і годная назва новай вуліцы, недалёк Варшаўскай шашы, паспрыяе фармаванню пазітыўнага іміджу як гораду, так і краіны;
6) У Брэсце (у адрозненні ад шэрагу іншых гарадоў: Пружанаў, Мінску, Гродна, Свіслачы) не ўвекавечана памяць аб Кастусю Каліноўскім ні ў назве вуліцы, ні ў помніку.

У сувязі з вышэй згаданым, Берасцейскі МФ прапануе і заклікае грамадзян да акцыі, накіроўваць свае прапановы па назве вуліцы "імя Кастуся Каліноўскага" на адрас: Брэст, Міцкевіча 25, альбо на пошту: brestvestnik@mail.by, далучацца да кампаніі ў сацыяльных сетках (http://vk.com/maladyfront). Згодна з ініцыятывай Гарвыканкаму Брэста, менавіта праз ліставанне (праз адрас газеты “Брестский вестник”) і адбудзецца грамадскае абмеркванне назвы, якое будзе доўжыцца да 20 снежня 2013 году. МФ у сваю чаргу запэўнівае што ўсімі законнымі і дасяжнымі сродкамі і формамі, на перыяд збору прапановаў, будзе весці агітацыйную і папулярызацыйную кампаніі па назве вуліцы “імя Кастуся Каліноўскага”. Кампанія ўжо пачалася і працягнецца ў сацыяльных сетках, СМІ, перфомансах, электронных петыцыях і інш. Гэтаксама можна далучыцца да акцыі зрабіўшы фотаздымак з шыльдай, якую МФ перадасць у кожны куточак Беларусі таму, хто замовіць яе праз: press.mfront@gmail.com. МФ заклікае вядомых асобаў культуры, палітыкі і простых грамадзян фатаграфавацца з шыльдай і дасылаць здымкі на адрас: press.mfront@gmail.com, ці выкладываць у акаўнт у сацыяльных сетках.

Апроч гэтага заклікаем далучацца да кампаніі “Зробім фота для вуліцы Каліноўскага” офісы, прадстаўніцтва і сядзібы СМІ, грамадскіх, палітычных, недзяржаўных, культурніцкіх, камерцыйных арганізацыяў якія зацікаўлены ва ўшанаванні асобы Каліноўскага як нацыянальнага героя. Далучыцца можна праз размяшчэння на офісе плакату кампаніі разам з шыльдай, на якім апісана як тэхнічна (у асноўным праз тэлефон) сфатаграфавацца з шыльдай.

Малады Фронт, у сваю чаргу спадзяецца тым самым згуртаваць вакол асобы Каліноўскага як нацыянальнага героя, грамадзян Беларусі і паспрыяць развіццю салідарнасці між німі. У свеце гэта завецца – фармаванне грамадзянскай супольнасці. Паказаць на практыцы спробу вырашэння лакальнай праблемы, з дапамогаю глабальнай салідарнасці. Гэтаксама МФ спрабуе пераадоліць негатыўны імідж, створаны апанентамі. Макет плакату і шыльды далучаны да лісту у фармаце pdf.