Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Баранавіцкія прадпрымальнікі збіраліся каля падатковай інспекцыі

2  Июля 2013 г.  в 10:18, показов: 2417 : Брестская область


1 ліпеня спынілі працу дробныя гандляры трох гарадскіх кірмашоў ("Баранавіцкі каапрынак", "Палескі кірмаш" і "Аляксееўскі рынак").

Прадпрымальнікі сабраліся на стыхійны сход каля будынка гарадской падатковай інспекцыі. Яны заявілі, што прынялі рашэнне першага ліпеня спыніць працу і аплату падаткаў, пратэстуючы такім чынам супраць новых правілаў гандлю ў рамках Мытнага саюза.

Да іх выйшаў начальнік інспекцыі Васіль Сухаверхі, які запэўніваў індывідуальных прадпрымальнікаў, што яны атрымаюць гадавую адтэрміноўку ад абавязковага афармлення сертыфікатаў. Ён заклікаў да цывілізаваных адносінаў ІП з прадстаўнікамі ўлады.

Аднак не ўсе дробныя гандляры настроены на доўгатэрміновы страйк. Некаторыя заявілі, што будуць працаваць і плаціць падаткі. 

Источник информации:




Система Orphus