Брэсцкі дывановы камбінат сустрэне Новы год у рэжыме чатырохдзёнкі

27  Августа 2009 г.  в 22:12

Павал Грынь

Як паведамілі ў адміністрацыі Брэсцкага дывановага камбіната, прынята прынцыповае рашэнне: у чацвёртым квартале прадпрыемства зможа працаваць максімум чатыры дні ў тыдзень.

Цяпер брэсцкія дываноўшчыкі працуюць тры альбо чатыры дні ў тыдзень. Многія працаўнікі працуюць у рэжыме “2/3 сярэдняга заробку” пры ўмове штодзённага прыходу на працу з 11 да 12 гадзін. Потым можна сыходзіць, але трэба пастаянна знаходзіцца на тэлефоннай сувязі, каб пры неабходнасці з’явіцца на прадпрыемства і працаваць.

Велічыня выплаты ў месяц пры такім раскладзе не даходзіць да двухсот тысяч рублёў у месяц, паведамілі работніцы.