Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пружанах прайшоў конкурс «Міс Пружаны-2013»

19 22  Мая 2013 г.  в 15:29, показов: 5695 : Праздники, события, мероприятия

Нельга казаць, што такое відовішча для нас з’яўляецца навінкай, але апошні раз падобнае шоу праходзіла так даўно, што наўрад ці хто ўспомніць, у якім годзе гэта было. Між тым, са сцэны начальнік аддзела культуры райвыканкама К.І.Панімаш паабяцаў, што цяпер конкурс прыгажосці стане штогадовым. Аднак раскажам усе па парадку.Даказаць, што менавіта яна з’яўляецца «самай-самай», вырашылі восем прыгажунь нашага раёна.

У Пружанах прайшоў конкурс «Міс Пружаны-2013»

Папярэдне на сайце «Раённых будняў» былі выкладзены фотаздымкі патэнцыяльных «Міс Пружаны», за якіх і галасавалі нашы чытачы. Аб выніках такога галасавання стала вядома падчас самога шоу.Самым першым выпрабаваннем, якое аб’явілі вядучыя Раіса Сапагова і Аляксандр Казей, для ўдзельніц стала візітная картка, падчас якой гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з кожнай дзяўчынай. Відавочна, што практычна ўсе хваляваліся, таму не ўсё атрымалася, як ім хацелася б. Аднак мы ўбачылі, што кожная з прыгажунь па-свойму з’яўляецца індывідуальнай. І адрозніваюць іх не толькі захапленні, але і ўнутраны свет, пра што яны і расказвалі са сцэны, а некаторыя нават зрабілі гэта ў вершаванай форме. Напрыклад, Наталія Канановіч захапляецца стральбой, а Вольга Жарава — ігрой на гітары.

У Пружанах прайшоў конкурс «Міс Пружаны-2013»

Практычна ўсе, хто яшчэ наведвае школу, выдатна вучацца. Аднак былі і больш старэйшыя канкурсанткі: напрыклад, Марына Ярушэвіч асвоіла прафесію цырульніка і зараз працуе ў адным з салонаў горада, Вольга Дронь — будучы ўрач. Дарэчы, менавіта яе візітоўка і была самай захапляючай.АДНАК ГЭТА былі толькі першыя ўражанні, наперадзе прыгажунь чакалі яшчэ пяць конкурсаў. У трох з іх яны прадэманстравалі сваю фантазію і ўяўленні наконт дзелавога касцюма, вячэрняга ўбору і міні-бікіні. У першым нестандартным падыходам журы ўразіла Анастасія Рудак. А вось самы крэатыўны купальнік прадэманстравала Марына Ярушэвіч. Не менш выдатна да гэтага падышла і Ірына Несцярчук. І, безумоўна, у вячэрніх уборах практычна ўсе дзяўчаты выглядалі шыкоўна.На маю думку, найбольш складанымі для канкурсантак сталі конкурсы «Творчы» і «Свецкая размова». У гэтых выпрабаваннях прыгажуні імкнуліся зачараваць і скарыць сэрцы не толькі журы, але і ўсіх гледачоў.Менавіта з такім настроем восем удзельніц адна за адной выходзілі на сцэну. У выніку прысутныя атрымалі асалоду ад цудоўнага вакалу і харэаграфічных здольнасцей удзельніц. І кожная з іх была непаўторная. Адчувалася грунтоўная падрыхтоўка да мерапрыемства, а кожная ўдзельніца паўстала перад гледачамі і журы як цікавая, захопленая і мэтанакіраваная асоба.Найбольш уразілі мяне выступленні Вольгі Жаравай, якая спявала пад уласны акампанемент з гітарай, а таксама вальс Вольгі Дронь: у адзін з момантаў яе партнёр наступіў на сукенку дзяўчыны. Але абышлося без казусаў.

У Пружанах прайшоў конкурс «Міс Пружаны-2013»

У Пружанах прайшоў конкурс «Міс Пружаны-2013»А вось свецкая размова стварала ўражанне хатняй падрыхтоўкі, хаця жадалася пачуць, як дзяўчына разважае на незнаёмыя пытанні. Напэўна, іх маглі б задаць і члены журы.ПАСЛЯ ЎСІХ выпрабаванняў журы далі час на роздум і падвядзенне вынікаў. Прызнаюся, што спрэчкі ішлі вельмі гарачыя, бо па многіх намінацыях меркаванні разыходзіліся. Больш прафесійны погляд выказала спецыяльна запрошаная «Міс Беларусь-2002» Вольга Неўдах. Таму пасля некаторых падлікаў усе прагаласавалі, што тытул самай прыгожай дзяўчынай бягучага года заслужыла Вольга Дронь. Яна і атрымала карону пераможцы з рук Вольгі Неўдах. А карону «Віцэ-міс» атрымала Наталія Канановіч.

Кожная створаная мастацкая выява, найлепшыя якасці прэтэндэнтак на карону былі ацэнены па заслугах прысуджэннем дзяўчатам адпаведных намінацый. А яны былі размеркаваны наступным чынам: «Міс Бікіні» — Таццяна Прыпутневіч, «Міс Артыстычнасць», а таксама і «Міс глядацкіх сімпатый», за якую прагаласавалі 62 чалавекі, — Марына Ярушэвіч, «Міс Зачараванне» — Анастасія Калбасава, «Міс Грацыя» — Ірына Несцярчук, «Міс Элегантнасць» — Анастасія Рудак. Асобна мне хацелася б спы-ніцца на «Міс Фота»: такі тытул атрымала Вольга Жарава. Згодна з умовамі конкурсу, галасаванне па гэтай намінацыі праходзіла на сайце «Раённых будняў», і нашы чытачы большасць галасоў аддалі менавіта Вользе. Мяркую, што ў будучым трэба змяніць рэгламент і галасы віртуальных балельшчыкаў далучаць да прысутных у зале з мэтай вызначэння «Міс глядацкіх сімпатый».УСЕ ПРЫГАЖУНІ атрымалі шыкоўныя падарункі ад арганізатараў і фундатараў конкурсу, у якасці якіх выступілі ЦБП №122 ААТ «ААБ Беларусбанк», ІП Аляксандр і Людміла Ахрамовічы, салон прыгажосці «Сафі», цырульнік Таццяна Крыстапчук, КУВП «Камунальнік», аздараўленчы комплекс «Пячора», райкам БРСМ, магазіны «Будмаркет» і «Дабраном», кампанія «Арыфлэйм», аддзел культуры райвыканкама і Палац культуры.Як заўсёды, у арганізацыі і правядзенні гэтага выдатнага свята, якое прайшло на сцэне Палаца культуры, велізарная заслуга людзей творчых, неабыякавых і дасведчаных у сваёй справе, работнікаў культуры.

Неабходна аддаць належнае сапраўдным прафесіяналам, якія на працягу ўсяго мерапрыемства дапамагалі ўдзельніцам, паднімалі настрой у зале, якія «запальвалі» гледачоў сваімі мастацкімі нумарамі. Трэба адзначыць і новую калекцыю «Васільковае неба» тэатра моды «Папараць-кветка», паказ якой стаў прэм’ерай. Думаю, што тыя, хто не знайшоў час прыйсці на шоу, абавязкова будзе шкадаваць аб гэтым.А што да прыгажосці… Маё асабістае меркаванне і не толькі: пераможаных тут быць не можа. Прыгажосць — гэта паняцце вельмі ёмістае. Як ізноў паказаў конкурс, абаяльная і прыгожая — па сутнасці тая, хто творча і аптымістычна глядзіць на жыццё, хто шануе сяброў, хто ўмее ўсміхацца і добразычліва ставіцца да навакольных. Алег СІДАРЭНКА.

НА ЗДЫМКАХ: Пружанскія прыгажуні з Вольгай Неўдах; моманты конкурсу. Фота Святланы КУБАЙ

Раённые будни




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Любительница отдыха_гость 2013-05-23 14:19
Какой конкурс, такая и победительница...
↑ +8 ↓

маньяк_гость 2013-05-23 15:27
А чо с ней не так? Я б вдул.
↑ -3 ↓

уй_гость 2013-05-23 08:50
а где АПЕЛЬСИНЫ???
↑ +3 ↓

777 2013-05-23 01:45

Ее на конкурс мисс Собчак

↑ +8 ↓

Пуля_гость 2013-05-23 00:56
БУКВЫ живыя...ДРОНЬ-ДРОНЬ...пальма сьверьху...мраки-мраки...может к утру всё рассеится?..
↑ +2 ↓

али баба_гость 2013-05-22 23:56
девчонки еще раз смогли одеть свои платья выпускные
↑ +8 ↓

sam 2013-05-22 21:48
В форме ме бы эти лошади смотрелись бы круче...

↑ +12 ↓

Столичный (не майонез)_гость 2013-05-22 18:47
На белорусском даже не читал. Красотки суровые )))
↑ +3 ↓

Shell 2013-05-22 19:45
Сообщение от Столичный (не майонез)_гость
На белорусском даже не читал. Красотки суровые )))


-

↑ +1 ↓

Уважайте авторское право_гость 2013-05-22 16:25
Виртуалка опять "забыла" сделать гиперссылку на автора. Ну чтож за неуважение такое к чужому труду?
↑ +4 ↓

Реп 2013-05-22 17:15
Виртуалка опять "забыла" сделать гиперссылку на автора. Ну чтож за неуважение

И нарушение закона, по-моему указ был на эту тему
↑ +1 ↓

valisol 2013-05-22 16:07
Девушки все прелестны. Молодые, стройные, красивые, наверняка амбициозные.. Но «Міс Пружаны-2013» - звучит как насмешка.
(Тут, как говорится ИМХО)

↑ +10 ↓

чилинтана_гость 2013-05-22 17:27
Согласен. Звучит также нелепо как сэр председатель колхоза.
↑ +11 ↓

vitali 2013-05-22 16:13
А в чём заключается насмешка?

↑ +5 ↓

33_гость 2013-05-22 16:05
а шо так пальмы высоко??? дайце фото всех участниц
↑ +6 ↓

Жыхар_гость 2013-05-22 15:47
А ничё такая "мисс пружина", только на фото чё-то её в длину вытянули,- и тело и лицо!
↑ +3 ↓

3843_гость 2013-05-22 15:37
Опять БРСМ...  :(
↑ +2 ↓

Мясцовы_гость 2013-05-22 15:45
А шо ты хотив ГИТЛЕРЮГЕНД?!
↑ +5 ↓

3973_гость 2013-05-22 16:06
Да.
↑ +3 ↓


Страницы: [1]