Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Баранавічах забаронены фэст памяці касінераў 1863 года

7  Мая 2013 г.  в 07:57, показов: 1709 : Брестская область

Баранавіцкі райвыканкам не дазволіў правесці адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства пад Мілавідамі.

Грамадскія актывісты запланавалі фэст памяці на 2 чэрвеня. Сёлета спаўняецца 150 гадоў Мілавідскай бітвы, у якой удзельнічалі паўстанцы Кастуся Каліноўскага і войскі царскай Расіі.

У звароце ў райвыканкам ініцыятары адзначылі, што мерапрыемства ўключае ў сябе ўскладанне кветак да помніка касінерам, выступы гісторыкаў, краязнаўцаў, паэтаў і бардаў. Таксама была запланаваная прыборка тэрыторыі. Аддзелу культуры райвыканкама актывісты прапанавалі далучыцца да правядзення фэста.

Чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што ў той жа дзень на тым жа месцы плануюцца мерапрыемствы… аддзела культуры райвыканкама ў сувязі са 150-годдзем Мілавідскай бітвы.

Дарэчы, па словах аднаго з заяўнікаў Віктара Сырыцы, ужо былі заключаныя ўсе дамовы на абслугоўванне мерапрыемства — з міліцыяй, медыкамі і камунгасам. 

Источник информации: Еврорадио




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram