Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Гастроли Национального академического драматического театра им. Якуба Коласа

6  Апреля 2013 г.  в 20:29 : Музыка, кино, музеи, выставки

Гастроли Национального академического драматического театра им. Якуба КоласаГАСТРОЛИ НАЦИОНАЛЬНОГО АКАДЕМИЧЕСКОГО ДРАМАТИЧЕСКОГО ТЕАТРА им. Якуба КОЛАСА

17 – 22 красавіка 2013

17 (ср), 18 (чт)
«ЛІФТ» Ю.Чарняўская
сучасная гісторыя на 2-е дзеі
Пастаноўка і сцэнаграфічная ідэя - Валерыя Анісенкі

П’есу “Ліфт” рэжысёр Валерый Анісенка ўручыў Святлане Жукоўскай у дзень яе юбілею. Актрыса з задавальненнем рэпеціравала і сыграла ў спектаклі галоўную ролю. У цэнтры спектакля – людзі, якія сустракаюцца нам кожны дзень. Галоўная гераіня Ганна (Наталля Аладка, Святлана Жукоўская) даўно адвыкла ад любові сына і мужа. Яе штодзённыя клопаты па гаспадарцы, абавязкі па рабоце сталі сэнсам існавання, а не жыцця. Муж Ігар (Георгій Лойка) перасяліўся да палюбоўніцы, дарослы сын Андрэй (Уладзіслаў Жураўлёў) мучыць папрокамі…

Дзімон (Яўген Бераснеў, Ягор Дзяюн) марыць уладкавацца ў гэтым жорсткім свеце па сваім разуменні. Любімая дзяўчына Алена (Юлія Чуліна, Анастасія Чыстабаева) любіць шыкаваць, а маці (Раіса Грыбовіч) не можа забяспечыць адзінаму сыну дабрабыт. Вось і даводзіцца шукаць нейкае выйсце. Якое?
Сустрэча Ганны і Дзімона ў ліфце пераверне жыццё. Але ці на дабро?.. 


19 (пт), 20 (сб)
«ЖАРТЫ»
вечар беларускіх вадэвіляў
Пастаноўка - Мiхася Краснабаева

МIКIТАЎ ЛАПАЦЬ Мiхась Чарот
Вясковы дзiвак Мiкiта (Максiм Каржыцкi) марыць пра каханне прыгажунi Зоськi (Вiкторыя Грыева), а яна кахае Саўку (Яўген Лук'янаў). Толькi мацеркi Саўкi i Зоськi Дар'я (Наталя Аладка) i Грыпiна (засл. арт. Беларусi Таццяна Лiхачова) нiяк не пагодзяцца, кожны дзень сварацца. Больш таго, Дар'я паведамляе Яўмену (Георгiй Лойка) пра здраду жонкi Грыпiны. I каб не мiкiтаў лапаць, нiколi б не зладзiлi Зоськiны бацькi…

КОНСКI ПАРТРЭТ Леапольд Родзевiч
Маладзiца (Анастасiя Куржалава) вельмi задаволена тым, што нарэшце, дзякуючы Мiкалаю-цудатворцу, выйшла замуж. Затое Гаспадар (Юрась Цвiрка) не можа перажыць глумленне суседзяў з яго выбару. «Конскi партрэт» - менавiта такая мянушка ў ягонай жонкi. Як жыць далей? Але, дазнаўшыся, што ў ягонай жонкi ёсць палюбоўнiк Яўмень Цырубулка, Гаспадар i сам знаходзiць у яе аблiччы шмат прывабнага…

ПРЫМАКI Янка Купала
Максiм Кутас (Аляксандр Фралоў) i Трахiм Сiнiца (Генадз Гайдук) памянялiся жонкамi. Як такое магло здарыцца? Ды выпiлi добра, вось i стрэлiла праверыць, чыя жонка лепшая. Аказваецца i Дамiцэля (Анжалiка Баркоўская), i Паланея (Святлана Жукоўская) маюць свае заганы i прывабнасцi. Цi варта было шум падымаць. Да таго ж дзеткi iх Мацейка (Яўген Бераснеўскi) i Кацярынка (Юлiя Крашэўская) адно аднаго кахаюць i чакаюць не дачакаюцца, пакуль бацькi пагодзяцца.


21 (вс), 22 (пн)
«ШТО БАЛІЦЬ?» Л.Агулянскі
камедыя на 2-е дзеі
Пастаноўка - Валерыя Анісенкі

Хуткая дапамога ў навагоднюю ноч. У дзяжурнага доктара Колі Лосева (Ягор Дзяюн, Максім Каржыцкі) нарадзіўся сын. Вось і даводзіцца вадзіцелю Сцяпану (Юрась Цвірка) падмяняць шчаслівага бацьку, які адзначыў сямейнае свята бутэлечкай шампанскага. Сустрэчы па выкліку і складаюць сюжэт камедыі. Адзінокая Агурцова хоча проста пагаварыць, Агатава – паскардзіцца на нявернага мужа, Забалоцкая – прапануе паслухаць музыку ўласнага сачынення, Пашуцін чакае медыцынскай дапамогі, а Вольга – сапраўднага кахання, Снягурка марыць хоць крыху адпачыць ад віншаванняў…

А дзіва ў навагоднюю ноч усё ж такі здараецца: Сцяпан сустракае былога аднакласніка і сваё першае каханне…

“Гэта дзіўная ноч раствараецца ў ранішнім святле. Новы год абавязкова наступіць. Коля праспіцца і аформіць начная выклікі. Запіша скаргі і паставіць дыягназы. Але ў яго нарадзіўся сын. Гэта галоўнае… А вы… вы завіце нас.

Тэлефануйце, калі вам дрэнна і добра, калі няправільна быць аднаму, калі нават крык адчаю пачуць некаму. Мы прыедзем, удзень і ўначы, у спёку і мароз. Пляваць на стомленасць! Выклікаюць, значыць, мы патрэбны!” – так завяршае Лявон Агулянскі камедыю з жыцця людзей, з нашага з вамі жыцця. 

Начало спектаклей в 19.00

Цена билетов: 50 000, 45 000, 40 000, 30 000


20 (сб) – 12.00
«ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ» В. Ткачоў казка-гульня
Пастаноўка - Вячаслава Грушова

 Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк, знайшоўшы Цяля сабе на здабычу, стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Рэч у тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка (Вікторыя Грыева, Вольга Куляшова), заўсёды ласы на смачную ежу Дзік (Юрась Цвірка) і надзвычай чуллівая Козачка (Наталля Аладка, Юлія Чуліна). І, вядома, галоўныя героі – клапатлівы Воўк (Цімур Жусупаў) і разважлівае Цяля (Яўген Лук’янаў). Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку, надзвычай вясёлую і рухавую. 

Цена билета: 20 000


Квіткі у касе тэатра (14.00 – 20.00, панядзелак – выхадны), а таксама ў рэалізатараў.
Тэл. для даведак: 23-80-38, 23-54-25, дадатковая інфармацыя і электронны заказ квіткоў на: www.bresttheatre.info

Рэспубліка Беларусь, г.Брэст. вул.Леніна, 21.