Гурт "Спрат" запісаў новы EP "Спрат’UP"

27  Февраля 2013 г.  в 11:13 : Музыка, кино, музеи, выставки

Гурт "Спрат" запісаў новы EP "Спрат’UP"У рэліз увайшло пяць абсалютна свежых трэкаў. Музыкі задумалі прадставіць сваю працу цягам усяго працоўнага тыдня – па песенцы на дзень. У пяты дзень слухачоў чакае кампазіцыя, запісаная сумесна з Алесем Лютычам, вядомым па гуртам БН і Кальмары.

"Працоўны тыдзень са Спратам"

Трэк-ліст EP «Спрат’UP»

1. Усе наноў
2. Сыстэма
3. Сыну
4. Урок
5. DIY

Гурт "Спрат" запісаў новы EP "Спрат’UP""Спрат" існуе з 2006 году ў Берасьці. За гэты час браў удзел у шэрагу фэстываляў і жывых праектаў Беларусі, Украіны і Польшчы.

Гурт ужо мае ў дыскаграфіі інтэрнэт-сынгл "180", прысвечаны Ларысе Геніюш і Ўладзімеру Караткевічу, міні-альбом "На плынях вясны" і адзіны паўнавартасны альбом "Не чакай". "Фармат міні-альбому для нас ненаўмысна стаўся даволі дакладнай і зручнай формай музычнага выказвання. Па-першае, з боку гледжання мэтанакіраванага, лаканічнага падыходу, без нечага лішняга і прыцягнутага. Па-другое, такая форма валодае значнай гнуткасцю ў суадносінах якасць-тэрміновасць.", – кажа лідэр каманды Зміцер Сянько.

Міні-альбом Спрат'UP. Неспаздзяваны, звышновы рэліз ад берасцейскай каманды прамяніцца свежасцю, новымі эксперыментамі і надзвычайнымі прыемнасцямі.

Спрат'UP - гэта неадкладная кропка аб'яднання думак, словаў, што ня мусяць заставацца ў чаканні агучвання. Стартавы момант пераўвасаблення вобразаў, ясных уяўленняў у канкрэтныя дзеянні. Гэта пачатак рэалізацыі смелых памкненняў і змен праз усплёск, выбух схаваных унутры чалавека якасцяў. Якасцяў, якія пераадольваюць абмежаванасць рэсурснага поля самых патрабавальных ідэй.

Альбом не прызначаны для праслухоўвання наскокам. Кожная з пяці з'яднаных і рознабаковых песень - гэта пачатак чарговага дню. Але не шэрагавага, з прысутным сузіральным характарам. Гэта дзейсны ранак з новымі ўражаннямі ды адчуваннямі. Дзеля чаго і песні першапачаткова будуць з’яўляцца ў сеціве па адной цягам пяці дзен.

У сваю чаргу Вы пачуеце новы Спрат. Трывалы і гукава разгорнуты, у нечым знаёмы і адачасова нечаканы. Месцамі больш сталы і разважлівы, месцамі востра рэзкі і нервовы, але заўседы са сваёй звыклай неад’емнай шчырасцю.

Пяць ранкаў запар, пачынаючы з панядзелка 25 лютага, шукайце новую песню ад гурта "Спрат"
тут: http://sprat.name/

Подготовила Алеся Хведченя для портала Виртуальный Брест