Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

З купленага за 200 тысяч долараў палаца пад Ляхавічамі зробяць гасцініцу

6 19  Февраля 2013 г.  в 16:13, показов: 2955 : История города Бреста


З 46 палацаў і сядзіб, што дзяржава выставіла на продаж, за тры гады набылі толькі восем.

Не вельмі актыўна беларусы скупляюць палацы, бо тыя далёка знаходзяцца, гавораць у Мінкульце: "Фактычна зараз прададзеныя восем. Гэта на якія ўжо дакументы аформленыя. Гэта з 2010 года. Не ўсе ж хочуць далёка ад цэнтру…"

Палацава-паркавы комплекс "Савейкі" ў Ляхавіцкім раёне сёння ідзе з малатка за 200 тысяч долараў. Як даведвалася "Еўрарадыё" ад інвестара, тут збіраюцца пабудаваць гасцініцу.

"Хаця б дах ёсць. Шмат сродкаў пройдзе на праекціраванне і на рэканструкцыю. На базе гэтага комплексу створым гасцініцу", — расказвае прадстаўнік кампаніі "ЛадаГарант" Фёдар Фамін і дадае, што на рэканструкцыю можа пайсці ў дзясятак разоў больш, чым кошт сядзібы.

Аўкцыён прайшоў тыдзень таму, усе дакументы яшчэ не падпісалі, але пра пачатак працы казаць зарана.

А вось сядзібу Яленскіх у Клецкім раёне інвестары "Дольчэ аўта" набылі яшчэ ў 2011-м. І працы яшчэ не пачаліся, скардзяцца Еўрарадыё ў Клецкім райвыканкаме. Нават раздумваюць, каб забраць сядзібу. "Паставілі ўжо пытанне, што забярэм яе. Але дырэктар паабяцаў, што гатовыя ўсё будаваць, усё рабіць, як і было запланавана", — расказваюць у райвыканкаме. Летась прадстаўнікі "Дольчэ аўта" абяцалі зрабіць тут канюшні, парк і хостэл.

Не запусцілі яшчэ і палаца-паркавы комплекс "Свяцк", які набыў санаторый "Азёрны" чатыры гады таму. Толькі-толькі зацвердзілі праектную дакументацыю, кажуць у санаторыі. Паводле бізнес-плану скончыць будаўніцтва плануюць у 2017 годзе. Ці паспеюць…

Сядзіба Пузынаў у вёсцы Грамяча ўжо два гады як належыць прадпрыемству "Вэскабэл". У Камянецкім райвыканкаме кажуць, што рэканструкцыя ідзе, але працуюць толькі чатыры чалавекі. "Расчышчаюць фасад, стаяць рыштаванні. Там чалавекі чатыры, павольная праца", — гавораць у райвыканкаме. Тут спадзяюцца, што хутка замест сядзібы Пузынаў у Грамячы будзе турыстычна-аздараўленчы комплекс.

, фото - Алесь Гізун ( ) 




Система Orphus