Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пружанскія і бярозаўскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў

1  Февраля 2013 г.  в 23:23, показов: 2342 : Брестская область


Пружанскія і бярозаўскія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года на дарозе паміж Шэрашава і Купічамі Пружанскага раёна. Паабапал гэтай дарогі царскія карнікі вешалі на шыбеніцах удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

Гэта даніна павагі героям, якія змагаліся за незалежнасць і волю, гавораць удзельнікі ўшанавання:

- Тут карнікі Мураўёва распраўляліся з паўстанцамі. Мой прадзед Іван быў пружанскім мешчанінам, усе пружанскія мяшчане падтрымалі паўстанне, ён нават ездзіў па мясцовых маёнтках, па фальварках, збіраў кажухі, боты, якія вазіў сюды ў пушчу.

- Вельмі дрэнна, што ў нас у Бярозе вуліца Суворава ёсць, а вуліцы Каліноўскага няма.

- Думаў, што толькі ў старажытным Рыме спартанцаў вешалі ад Капуі да Рыма, аказваецца і ў нас такое было.

Ушанаванне памяці паўстанцаў не засталося незаўважаным з боку ўладаў. Падчас запальвання знічоў сярод актывістаў міліцыянты шукалі злодзея, а на адваротным шляху аўтамабілі ўдзельнікаў мерапрыемства былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ, якія перапісалі прозвішчы кіроўцаў і месцы іх працы.

Источник информации: http://.eu