Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Білборды ў падтрымку беларускай мовы з’явіліся і на вуліцах Брэста

18  Января 2013 г.  в 22:41

Білборды ў падтрымку беларускай мовы з’явіліся і на вуліцах БрэстаБілборды ў падтрымку беларускай мовы з´явіліся і на вуліцах Брэста. Мяркуючы па маляўнічай ілюстрацыі, якая размешчана недалёка ад гіпермаркета «Карона», адным з натхняльнікаў гэтай цудоўнай ініцыятывы выступіла Міністэрства культуры Беларусі.

На карцінцы прыгожая дзяўчына паведамляе аб тым, якое першае слова па-беларуску яна вывучыла: «Маё першае слова “каханне”.

Якім будзе тваё першае слова на беларускай мове?» Такая ж самая «вялікафарматная» карцінка змешчана і на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і вуліцы Гогаля. Як паведамляюць у адміністрацыйна-тэхнічнай інспекцыі, на сённяшні дзень у горадзе ўжо ўсталявана шэсць такіх білбордаў. Усе сюжэты гэтай прыгожай сацыяльнай рэкламы аднолькавыя. Хтосьці адкрыў для сябе першае слова «дзякуй» – такія білборды размешчаны на скрыжаванні вуліц 28 Ліпеня і Кастрычніцкай Рэвалюцыі і на вуліцы Маскоўскай (каля ДК Прафсаюзаў), цi «сябар» – білборды на скрыжаванні Варшаўскай шашы і бульвара Шаўчэнкі і на вуліцы Гаўрылава.

Білборды ў падтрымку беларускай мовы з’явіліся і на вуліцах Брэста

Размаўляйце па-беларуску!

Аляксандр Кульбака, Вечерний Брест