"Прафесія - выратоўваць!"
Ёсць такая прафесія - людзей выратоўваць!
Напярэдадні свайго прафесійнага свята брэсцкім ратавальнікам давялося вызваляць з экстрэмальнай сітуацыі падлетка, які літаральна павіснуў на металічнай агароджы. За апошнія дзесяцігоддзі ў гісторыі Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях такі выпадак здарыўся ўпершыню.