Упершыню ў Водным палацы г.Пружаны прайшлі міжнародныя спаборніцтвы

10  Января 2013 г.  в 15:27 : Брестская область

4-5 студзеня ў Водным палацы праходзіла адкрытае першынства г.Пружаны па плаванні на прызы Дзеда Мароза і Снягурачкі. У першыню на спаборніцтвы ў наш горад прыехала каманда з польскага горада Гайнаўка. Усяго ж спаборнічалі прадстаўнікі чатырох гарадоў: Пружан, Гайнаўкі, Жабінкі і Баранавічаў.

Трэба адзначыць, што, як і заўсёды, пружанскія плыўцы паказалі высокі клас, ва ўсіх дысцыплінах на п’едэстале гонару былі нашы спартсмены. Трыбуны былі запоўнены і голасна падтрымлівалі юнакоў і дзяўчат, а на працягу жаночай эстафеты зала скандзіравала імёны плыўчых, якія прынеслі пераканаўчую перамогу. Другімі сталі госці з Гайнаўкі, трэцімі – дзяўчынкі з Жабінкі. У мужчынскай эстафеце пружанцы саступілі жабінкоўцам і сталі другімі.

Упершыню ў Водным палацы г.Пружаны прайшлі міжнародныя спаборніцтвы

На здымку: гераіні эстафеты і шматразовыя прызёркі спаборніцтваў Ганна Вільчык, Анастасія Хмялеўская, Анастасія Леаненка, Лізавета Люсцібер.

Польскім гасцям спадабалася гасціннасць пружанцаў, таму і нашы юнакі і дзяўчаты запрошаны на спаборніцтвы ў Польшчу. Паездка запланавана на красавік.

Упершыню ў Водным палацы г.Пружаны прайшлі міжнародныя спаборніцтвы

15 мацнейшых плыўцоў прымалі ўдзел і ў абласных спаборніцтвах “Калядныя старты”. Амаль усе вярнуліся з Брэста з узнагародамі. Выдатна сябе праявілі Анастасія Леаненка, Антон Якутчык, Ганна Вільчык, Надзея Малюціна, Арцём Шышко, Іван Валанчус, Варвара Шыракова, Ганна Барысюк і Антон Нупрэйчык. Выйграла пружанская каманда і змешаную эстафету 8х50 вольным стылем, у камбініраванай эстафеце пружанцы сталі другімі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 4 брэсцкіх каманды, па адной з Кобрына, Жабінкі, Баранавіч і Бярозы.

Упершыню ў Водным палацы г.Пружаны прайшлі міжнародныя спаборніцтвы

На кароткай дыстанцыі спартсмены знаходзяцца некалькі дзясяткаў секунд, на больш доўгай – 1-2 мінуты. Але ж каб паказаць добры вынік трэба штодзённа выкладвацца на трэніроўках. Для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак плаванне ўжо стала не проста хобі, а ладам жыцця. Большасць плыўцоў добра вучацца ў школе, ёсць сярод юных спартсменаў і выдатнікі.

Упершыню ў Водным палацы г.Пружаны прайшлі міжнародныя спаборніцтвы

На здымку: трэнер Аляксандр Шаманаў са сваімі выхаванцамі: 10-гадовы Антон Якутчык (справа ўверсе) выдатнік СШ №5, на першынстве горада стаў лепшым у пяці дысцыплінах (ва ўсіх, якіх выступаў), добра праявілі сябе Косця Аляксейчык і Павел Баран; чарговую ўзнагароду атрымлівае Сяргей Мачэрка, як і многія сябры па камандзе Сяргей шмат часу ўдзяляе тэарэтычнай падрыхтоўцы, вывучае тэхніку знакамітых плыўцоў па роліках у інтэрнеце; на старце самыя малодшыя ўдзельнікі спаборніцтваў, хлопчыкі 2005 года нараджэння.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

http://www.budni.by Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).