Перад Новым годам ў цэнтры Брэста дарожнікі нагамі трамбавалі асфальт

3  Января 2013 г.  в 12:51 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП

Перад Новым годам ў цэнтры Брэста дарожнікі нагамі трамбавалі асфальт. Мабыць, спяшаліся справіцца, бо рабілі “адсюль і да абеда”.

Справа была на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. З-за адлігі адтаялі некалькі ямін - iх а 13-й 31 снежня і зароўнівалі дарожнікі. Дзеля гэтага яны падагналі бартавы грузавік ЗІЛ, і адзін рыдлёўкай скідаў асфальт у ямы, а другі прытоптваў яго нагамі, абутымі ў кірзавыя боты.

Перад Новым годам ў цэнтры Брэста дарожнікі нагамі трамбавалі асфальт

Працэс трамбавання асфальту заняў літаральна секунды. Праз якіх пару мінут аўтамабіль ужо з’ехаў – мабыць, да наступнага месца рэмонту.

Перад Новым годам ў цэнтры Брэста дарожнікі нагамі трамбавалі асфальт

Дарэчы, многія брэсцкія вуліцы не ў бліскучым стане. Адной з цікавостак горада з’яўляецца вуліца, названая ў гонар нацыянальнага беларускага паэта Янкі Купалы, якую кіроўцы перахрысцілі на “Ямкі Купалы”. Сёлета мелі закончыць яе капітальны рэмонт, але да зімы не паспелі. Можа, акурат туды і паехаў ЗІЛ з чалавекам-трамбоўкай?

Перад Новым годам ў цэнтры Брэста дарожнікі нагамі трамбавалі асфальт

Аксана КАРАГОДА для TOMIN.BY