Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пружанский суд вынес приговор каменецкому гаишнику-взяточнику

22  Ноября 2012 г.  в 13:18 : Брестская область

Пружанский суд вынес приговор каменецкому гаишнику-взяточнику6 лістапада старшыня суда Пружанскага раёна У.У.Саўчук вынес прыгавор супрацоўніку АДАІ Камянецкага РАУС старшаму лейтэнанту міліцыі Д.Г.Таркайлу. Цяпер ужо былому… Судом устаноўлена ат-
рыманне міліцыянерам хабару больш чым у дваццаці эпізодах на агульную суму каля 25 тысяч долараў ЗША. Свае злачынныя дзеянні абвінавачваемы ажыццяўляў на працягу паўтара года. Устаноўлена, што хабар супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі браў за незаконнае знішчэнне адміністрацыйных спраў у адносінах вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, і за вяртанне ім дакументаў на права кіравання. Сярэдні памер “таксы” за такую паслугу складаў каля адной тысячы долараў. Акрамя гэтага, абвінавачваемы ўчыняў махлярскія дзеянні ў дачыненні аштрафаваных вадзіцеляў. Пад абяцанне паменшыць вызначаную суму штрафу ён прымаў палавіну ад яе наяўнымі грашыма. Праўда, не ў даход дзяржавы, а клаў у свае кішэні. Меў месца факт, калі чалавека, які пайшоў плаціць штраф, Таркайла дагнаў у памяшканні банка і ўгаварыў заплаціць палавіну штрафу яму.

А ўтойваў свае злачынныя дзеянні міліцыянер дзякуючы злоўжыванню службовым становішчам. Маючы доступ да электроннай базы дадзеных, ён уносіў туды лжывыя звесткі аб вадзіцелях, з якіх меў за гэта выгаду. Найперш гэта датычыла змянення кваліфікацыі ўчыненага правапарушэння. Напрыклад, артыкул, згодна з якім вадзіцель быў пакараны за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, ён мог памяняць на артыкул, які сведчыў аб пакаранні за кіраванне аўтамабілем без рамяня бяспекі. У адпаведную базу дадзеных ён уносіў таксама лжывыя звесткі аб выплачаных вадзіцелямі штрафах, якія на самой справе ў бюджэт не паступалі.

Шэраг адміністрацыйных спраў у адносінах вадзіцеляў, якія кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення, да стадыі разгляду наогул не дайшоў. За пэўнае ўзнагароджанне супрацоўнік ДАІ спальваў дакументы на вачах тых жа парушальнікаў.

Суд прыгаварыў Таркайлу да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах на працягу пяці гадоў. Аднак такім правам ён наўрад ці скарыстаецца і пасля. На дадзены момант абвінавачваемы звольнены з органаў Міністэрства ўнутраных спраў.

Пракаменціраваць гэтую
рэзанансную судовую справу мы папрасілі старшыню суда Пружанскага раёна У.У.Саўчука.

— Найперш, — адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч, — я хацеў бы перасцерагчы грамадзян ад неабдуманых учынкаў. Па-першае, аб спробах вырашэння праблемных пытанняў з супрацоўнікамі міліцыі за грошы усё роўна стане вядома. Па-другое, не трэба забываць, што адказнасць за дачу хабару нясе таксама і той, хто яго дае.

Варта адзначыць, што былы супрацоўнік АДАІ асуджаны ў тым ліку і па арт. 210 КК (за крадзеж маёмасці шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Ён спыняў і штрафаваў вадзіцеляў за нязначныя правапарушэнні, а атрыманыя прама на дарозе грашовыя сродкі ў выглядзе штрафаў прысвойваў. Устаноўлена прыкладна 200 такіх эпізодаў.

Дарэчы, з увядзеннем аўтаматычнай сістэмы назірання на аўтатрасе Брэст — Масква, якая фіксуе парушэнні хуткасці руху без прысутнасці супрацоўнікаў ДАІ, падобнае злоўжыванне супрацоўнікамі выключана. Дадзеная інфармацыя праходзіць пэўную камп’ютарную апрацоўку, пасля чаго пастанаўленні аб накладанні адміністрацыйнага пакарання на вадзіцеляў за парушэнні хуткаснага рэжыму накіроўваюцца ў суд. Па стану на 10 лістапада ў судзе Пружанскага раёна знаходзіцца каля ста такіх пастаноў. А значыць, столькі ж уладальнікаў транспартных сродкаў будуць пакараны за перавышэнне хуткасці і адзнакі аб гэтым будуць занесены ў рэспубліканскую базу дадзеных.

У сувязі з гэтым я заклікаю вадзіцеляў быць абачлівымі за рулём і не дапускаць парушэнняў Правілаў дарожнага руху.

Галіна Каляда. http://www.budni.by