Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Берасці адмянілі канцэрт «Дай дарогу!»

31  Октября 2012 г.  в 19:53 : Музыка, кино, музеи, выставки

У Берасці адмянілі канцэрт «Дай дарогу!»Юры Стыльскі, фота Юлі Fox

Сёння стала вядома, што канцэрт культавых берасцейскіх панкаў, які мусіў адбыцца 3 лістапада ў берасцейскім клубе «Сфера» адменены.

«Нам паведаміла адміністрацыя клуба, што яны не могуць правесці канцэрт. Думаю, яны спужаліся», — пракаментаваў сітуацыю Generation.by лідэр «Дай дарогу!» Юры Стыльскі.

Наступны выступ гурта запланаваны 6 лістапада ў Горадні на фэсце «Рок хваля», але ён па словах музыкаў, таксама пад пагрозай. 

«Дай дарогу!» на мінулых выходных выступалі ў Берасці на Men's Fest. Папярэдне арганізатары фестывалю атрымлівалі інфармацыю, што выступ «Дай дарогу!» «не пажаданы».

 Некалькі дзён таму праблемы з канцэртам меў таксама і менскі гурт «Палац», але выступ усё ж такі адбыўся.

У Берасці адмянілі канцэрт «Дай дарогу!»

Источник информации: http://generation.by/