Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Улады Брэста не збіраюцца рэстаўраваць “Калонію Варбурга”

12  Октября 2012 г.  в 10:29, показов: 3757 : Недвижимость


Пад пагрозай знікнення ў Брэсце знаходзіцца “Калонія Варбурга”. Калонія была пабудаваная яшчэ пры Польшчы ў 1925 годзе на грошы фонду Амерыканскага габрэйскага размеркавальнага Камітэта (Джойнта). Яна прызначалася для маламаёмных брэсцкіх габрэяў.

Цяпер забудова пустуе. Дагэтуль не знайшлося інвестара, які б уклаў грошы ў рэстаўрацыю гістарычнага аб’екта.

Выканаўчы дырэктар брэсцкага габрэйскага дабрачыннага цэнтру “Хэсэд Давід” Ефім Басін адзначыў, што зацікаўленасць да захавання культурнай спадчыны ў першую чаргу павінна быць у дзяржавы.

- Мне цяжка сказаць, хто абавязаны. Я думаю, што ніхто не абавязаны. Ва ўсякім разе з юрыдычнага боку гледжання. Тут пытанне мэтазгоднасці. Калі паразважаць з гэтага боку гледжання, то хто павінен быць зацікаўленым у тым, каб у нашым горадзе заставалася спадчына? Безумоўна, горад павінен быць зацікаўлены, каб у Брэсце заставалася якое-небудзь места, у якім можна правесці экскурсію турыстаў, паказаць, расказаць.

Ефім Басін дадаў, што на дадзены момант габрэйская супольнасць Брэстчыны не мае сродкаў на рэстаўрацыю забудоваў.

Галоўны архтэктар горада Алег Ляшук сцвярджае, што “Калонія Варбурга” не адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму, з яго словаў, дзяражава не мае абавяку праводзіць яе рэстаўрацыю.

Аліса Поль,, Брэст.