Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін: анёлы беларускай літаратуры зноў на Брэстчыне

3  Октября 2012 г.  в 09:33 : Музыка, кино, музеи, выставки

Другога кастрычніка ў лекцыйнай зале абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася літаратурная сустрэча з беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Язык не павернецца назваць гэтых мужчын гасцямі нашага горада, яны штогод прыязджаюць да нас з сваімі новымі творамі, кнігамі, нумарамі часопіса “Верасень”, думкамі пра лёс і жыццё кожнага з нас.

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін: анёлы беларускай літаратуры зноў на Брэстчыне

Вось і ў мінулы аўторак бібліятэка сабрала ў сваіх сценах літаратараў, настаўнікаў, вучняў, студэнтаў – ўсіх не абыякавых да творчасці і беларускай літаратуры.

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін: анёлы беларускай літаратуры зноў на БрэстчынеРаспачаў імпрэзу спадар Леанід, наш зямляк, ён расказаў пра значнасць у кампьютарны век бібліятэк, іх сённяшнюю функцыю. Яму нават цяжка ўявіць, што калі-небудзь свет застанецца без гэтых скарбніц чалавечай думкі, затым зачытаў некалькі вершаў з сваёй новай кнігі паэзіі, прозы, перакладаў і драматургіі “Кнiга для спадарынi Эл”. Кніга з’явілася ў чэрвені гэтага года. Гэта не зусім звычайны зборнік вершаў. Кніга складалася не адзін год. У ёй сышліся самыя розныя праблемы. Усё тое, што любіць яе аўтар, усё тое, што яму падабаецца, і ўтварыла тэматычную аснову гэтай кнігі.

Паэт адразу звярнуўся да аўдыторыі і запрасіў актыўна ўдзельнічаць у вечарыне, задаваць пытанні ў вуснай ці пісьмовай форме, рабіць заўвагі і выказваць прапановы, дарэчы за самыя цікавыя пытанні былі падрыхтаваны невялікія падарункі – дыскі з песнямі беларускіх гуртоў, якія знайшлі сваіх уладальнікаў напрыканцы вечара.

Маюць талент гэтыя два чалавекі знайсці кантакт з людзьмі рознага ўзросту, вызваць усмешкі на тварах, прымусіць паразважаць над паводзінамі.

Публіка была жывая: пытанні так і сыпаліся на сяброў Брэста. Цікавіла прысутных і маладосць пісьменнікаў, і сучаснае жыццё, і нават стаўленне да расійскай группы “Пуссі Райот”.

На жаль, Эдуард Акулін крышку захварэў, таму прыйшоў на сустрэчу без сваёй любімай… гітары. Але ж па добрай традыцыі гэтыя птушкі беларускага слова вернуцца ў наступным годзе да нас, і тады ўсе разам мы праспяваем “Янка Купала ідзе”. Будзем чакаць новых кніг, новых песень і такіх жаданых паэтаў у Брэсце.

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін: анёлы беларускай літаратуры зноў на Брэстчыне

Ганна Івашчанка (для потрала Виртуальный Брест)