Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

“Дываны Брэста” перайшлі на трохдзённы графік працы

12  Сентября 2012 г.  в 13:00 : Бизнес, экономика, аналитика

Прадпрыемства працуе са збоямі ўжо пяты месяц.

Адна з работніц паведаміла Еўрарадыё, што на трохдзённы графік пераводзяць і рабочых, якія ўлетку былі без працы, і інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў, якія працавалі да гэтага пяць дзён на тыдзень і атрымлівалі поўны заробак. Прычына ў тым, што прадпрыемству не далі чаканы “прэзідэнцкі” крэдыт.

“Дываны Брэста” перайшлі на трохдзённы графік працы

Рабочым плацілі дзве траціны тарыфу за прастой не з іх віны. Па словах работніцы "Дываноў Брэста", за жнівень яны атрымалі па 350 тысяч рублёў. Цяпер ім будуць плаціць за трохдзённую працу.

Нагадаем, увесну “Дыванам Брэста” за нявыплату запазычанасці адключылі электрычнасць. Між тым, у штаце прадпрыемства каля пяцісот працаўнікоў.

Фота - bk-brest.by