Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У семінарыі ў Пінску дзесяць новых выхаванцаў

30  Августа 2012 г.  в 15:16, показов: 2088 : Брестская область


Дмитрий Кисель, «»

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыліся ўступныя іспыты. Яны складаліся з трох частак: пісьмовага тэсту, сачынення і кваліфікацыйнай размовы з кіраўніцтвам семінарыі. Усяго кандыдатаў было дзесяць, якія паспяхова справіліся з выпрабаваннямі. Іх залічылі на першы курс.
 
Пасля іспытаў адбылася ўрачыстая імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Ксёндз-біскуп пажадаў семінарыстам клапаціцца пра развіццё свайго паклікання, адкрываючыся на супрацоўніцтва з тымі, каму даручана фармацыя да святарства.
 
Навучэнцаў наперадзе чакае доўгі шлях да святарства, які напоўнены спакусамі і выпрабаваннямі. Як паказвае практыка, не кожны можа прайсці гэты шлях да канца. 
 
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску аднавіла сваю працу ў 2001 годзе пасля закрыцця яе бальшавікамі ў 1939 годзе.

Источник информации: http://




Система Orphus