28 жніўня 1912 у вёсцы Засімавічы нарадзіўся Віктар Радаслававіч Астроўскі, беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, публіцыст, картограф, сын прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, вязень сталінскага лагеру, удзельнік штурма Монтэ-Касіна (Італія) у траўне 1944-га.
Віктар Астроўскі (28 жніўня 1912, в. Засімавічы, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня (сёньня Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) — 31 жніўня 1975, Лёндан, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, публіцыст, картограф. Сын Радаслава Астроўскага.
Жыцьцяпіс
Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя, быў чальцом Беларускага студэнцкага саюзу, арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт Познаньскага ўнівэрсытэту (інжынэр-аграном).
У кастрычніку 1939 року ў Вільні арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лягераў (тэрмін адбываў у Варкуце, Расея). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лягеры ў Казахстане.
інтэгральная мапа лагероў сістэмы ГУЛАГ, існаваўшых з 1923 па 1967 гады па дадзеных праваабврончага таварыства "Мемарыял"
Уцёкшы зь лягеру, прайшоў пешкі 300 км. З канца 1941 у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна (Італія, травень 1944 р.).
Монтэ-Касін у руінах
З 1946 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні апэратарам машынаў.
Дзейнасьць
Займаўся вывучэньнем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назвах Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прыьсвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанэнтаў БЦР — Рада БНР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт.
У 1960-х гг. займаўся выданьнем часопісу «Аб’еднаньне». Зьбіраў калекцыю картаў, якая пасьля ягонай сьмерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку.