Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пачынаюцца выступы брэсцкіх кандыдатаў ў дэпутаты ў дзяржаўных СМІ

25 25  Августа 2012 г.  в 20:11, показов: 2889 : Политика, власть, оппозиция


У Брэсце – першыя запісы выступаў кандыдатаў дэмакратычнага кірунку па тэлебачанню. Прэтэндэнты на парламенцкае крэсла па першай і другой акрузе горада над Бугам будуць гучаць па 27 жніўня ў панядзелак з 19 да 20 гадзіны па тэлеканалу “Беларусь-2. Рэгіянальнае тэлебачанне”. У прыватнасці выступяць кандыдаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс.

Кандыдат па акрузе №2 горада Брэста патлумачыў галоўны пасыл, што будзе даносіцца да грамадзянаў ад указанай партыі па нацыянальнаму тэлебачанню:

– Калі ўзяць нашае нацыянальны пасланне, то ніхто з урада на сябе не ўзяў адказнасці за крызіс, за дэвальвацыю, за інфляцыю. Мы гэта агучылі, мы прапаноўвалі прыняць закон яшчэ мінулай восенню, закон аб кампенсацыі ўкладаў насельніцтву. На жаль, дэпутаты адкінулі гэты закон і сёння ў нашым пасланні, у нашым звароце да брэстаўчан гэта гучала. Людзі страцілі свае грашовыя ўклады.

Са словаў Ігара Маслоўскага, падчас выступу таксама было агучанае пытанне: “Хто будзе браць на сабе адказнасць за наступствы крызісу ў Беларусі?” Палітык адзначыў, што немалаважным застаецца канцэтраванне ўвагі і на лакальных праблемах, у тым ліку вырашэнне сітуацыі з грамадскім транспартам, ратыфікацыі дамовы аб памежным руху і чысцінёю паветру бліз ракі Мухавец.

Аліса Поль, , Брэст 




Система Orphus