Іерархі Пінскай дыяцэзіі сустрэліся з уладамі Гомельшчыны

18  Августа 2012 г.  в 11:14 : Брестская область

 

Дзмітрый Кісель, "Медыа-Палессе".
 
Біскуп Антоні Дзям’янка і біскуп Казімір Велікаселец сустрэліся з прадстаўнікамі ўладаў Гомеля і вобласці, а таксама новапрызначаным епіскапам Гомельска-Жлобінскім Стэфанам. Галоўнай тэмай для размоў сталі планы далейшага супрацоўніцтва дзяржавы з каталіцкім касцёлам у Пінскай дыяцэзіі па сацыяльным служэнні і дапамозе патрабуючым.
 
З боку кіраўніцтва вобласці выказана ўдзячнасць касцёлу за дапамогу дзецям-інвалідам (створаны цэнтр апекі), а таксама за дзейнасць сясцёр Маці Тэрэзы з Калькуты, якія раздаюць бясплатныя абеды і гуманітарную дапамогу абяздоленым.
 
Як і на сустрэчы са старшынём Брэсцкага абласного выканаўчага камітэту Канстанцінам Сумарам, каталіцкія іерархі ўзнялі тэму стварэння месцаў культу ў новых мікрараёнах гарадоў, куды ў выніку ўнутранай міграцыі перамясцілася на пастаяннае жыхарства і частка каталіцкага насельніцтва краіны.

Источник информации: http://