Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Незадавальненні і абурэнні брэстаўчан па вуліцы Дварцовая

9  Августа 2012 г.  в 13:09, показов: 3082


Горы пяску і разбітая дарога выклікае незадавальненні ў жыхароў па вуліцы Дварцовая ў Брэсце. Ужо нелькі тыдняў, паводле іх словаў, як працы па пракладцы каналізацыі былі завершаны. Апошні этап – прыборка пяску і асфальтаванне – пакуль не пачаты:

- Яны пракладвалі каналізацыю, але капалі, нарабілі ямаў, шмат пылу, які ляціць у вокны. А калі дождж, дык мы ўвогуле прайсці не можам.

- Зразумела, што праблема ў пылу, брудзе. Хутчэй бы зрабілі і ўсё, дык цягнуць і цягнуць. Усё завалена, нельга прайсці. Можна ж было сабраць гэтую зямлю і вывесці яе.

Як падкрэсліла інжынер адміністрацыйна-тэхнічнай інспекцыі горада Брэста Ірына Мычко, перш чым даваць адзнаку стану зробленай працы на сённяшні дзень, трэба азнаёміцца з дакументацыяй, паколькі адказны за гэтую справу інжынер у адпачынку. Чыноўніца заверыла, што тэрмін выканання прац завяршаецца 31 жніўня, таму да гэтага часу павінна быць усё зроблена ў належным стане.

У дарожна-эксплуатацыйным прадпрыемстве горада Брэста каментары даваць адмовіліся па прычыне адсутнасці кіраўніка.

 

Аліса Поль,, Брэст