Акцыя ДАІ
Сітуацыя з дарожна-транспартным траўматызмам на дарогах вобласці па-ранейшым складаная.
Часта ў аварыі трапляюць і дзеці-пасажыры. З пачатку года зафіксавана больш за сорак падобных здарэнняў. Сем з іх здарыліся за мінулы ўік-энд. Змяніць адмоўную дынаміку заклікае чарговая акцыя дзяржаўтаінспекцыі пад дэвізам "Дзіця-галоўны пасажыр".