Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Герой паркоўкі перад берасцейскім Тэхнічным універсітэтам

2  Августа 2012 г.  в 13:37 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП

Милана Харитонова

Бесяць, страшэнна бесяць машыны, прыпаркаваныя на газонах і дзіцячых пляцоўках у дварах, і іх гаспадары, што скуголяць пра адсутнасць зручных парковак. Але пры гэтым нічога не робяць, для паляпшэння становішча, ды і навошта, куды зручней пакідаць свае аўты каля пад'ездаў, наракаючы на нечалавечыя ўмовы.

Сёняшні ж герой паркоўкі варты таго, каб вынесці яго ў асобны пост.

Герой паркоўкі перад берасцейскім Тэхнічным універсітэтам

Месца дзеі пляцоўка перад берасцейскім Тэхнічным універсітэтам. Фантан, шмат месца і алеі побач, прыцягваюць сюды вечарамі шмат бацькоў з дзеткамі. Збіраюцца мамы з дзіцячымі вазкамі і старэйшыя дзеткі з роварамі, бегаюць, гуляюць у мяч, карацей. як гэта звычайна ў дзяцей. Вось і мы з дачкой прыйшлі ўчора пакатацца на ровары, але крыху пазней чым звычайна, каля 8 вечара, дзетак не так шмат як днём, але ёсць, і тут з-за кустоў, з'яўляецца ён - наш герой на сваім драндулеце.

Герой паркоўкі перад берасцейскім Тэхнічным універсітэтам

Павольна, але нахабна ён сабе спакойна едзе, проста перад прыступкамі галоўнага ўваходу. Дачка на ровары метрах у пяці, яшчэ некалькі дзетак далей. Лячу да кіроўцы, інстынктыўна выцягваючы здымач, і тут пачынаецца круты дыялог. - Дзевушка атайдзіце, не снімайце, я тут хуценька праеду і ўсё. - кажу даволі эмацыйна, што тут дзеці бегаюць і ездзяць, і вапшчэ! і атрымліваю адказ - я бачу вышых дзяцей, я павольна еду і іх аб'еду, я яшчэ нікога не раздавіў (мабыць на погляд кіроўцы гэта павінна было мяне супакоіць))), але мне проста ўжо дрэнна стала ад таго, што кіроўца лічыць што такая язда па ходніках нармальная рэч, калі ехаць павольна.

Герой паркоўкі перад берасцейскім Тэхнічным універсітэтам

Спыніла, карацей, гэтага мега-дасведчанага кіроўцу, дамовіліся, што ён спыняецца тут, і далей не едзе. Тым часам адзін за бацькоў, чые дзеткі гуляюць побач, пачуўшы нашу спрэчку выклікае ДАІ. Астатнія бацькі з дзецьмі хуценька рэціраваліся. Але самае брыдкае не гэта - увесь час у дзвярох універсітэту стаялі і размаўлялі дзве жанчыны, якія працуюць ва ўніверы. І калі я запытала, чаму яны не зробяць заўвагу вар'яту што едзіць проста пад дзвярыма, жанчынкі спакойга адказалі - ааа, не хвалюёцеся, гэта наша лягушонка в корабченке наш ахоўнік, ён тут працуе, і звычайна тут машыну пакідае. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў і сам ахоўнік.

Герой паркоўкі перад берасцейскім Тэхнічным універсітэтам

Для таго, каб зручна запаркавацца каля другога корпуса ўніверсітэту, яму трэба праехаць добры кавалак праз пешаходную дарожку, потым праз вылікую пляцоўку перад галоўным корпусам. І ўсё гэта дзеля таго, каб не ісці пешкі метраў 50.

ДАІ ехала вееельмі павольна, амаль гадзіну. Даішнік аргументаваў гэта тым, што працы хапае і без такіх нязначных выклікаў (страшна падумаць калі б гэта быў п'яны мньяк і мы гадзіну бегалі б ад яго наўкола фантану ), хаця можа гэта я ня ў тэме, і ДАІ ў Берасці працуе ў такім тэмпе заўсёды... Варта адзначыць што ахоўнік увесь час камусці тэлефанаваў, і калі даішнік прыехаў на месца, ахоўніку таксама як і нам, выклікаўшым ДАІ надыйшло каротаке тэлефанаванне... дзіўнаватае супадзенне. Ужо калі прыехала ДАІ высветлілася, што мужчына, што іх выклікаў бачыць тут машыну ахоўніка ўжо трэці раз, ды і я яе бачыла раней здалёк на пешаходнай дарожцы... Дзіўна з якой самаўпэўненасцю кіроўца едзіць так часцяком, а яшчэ больш дзіўна чаму ўсе "не прі чем" і як ніхто раней не звярнуў увагу даішнікаў на такую сітуацыю.
 

Дополнительные материалы по теме: