Охота хищника прямо в центре Бреста

31  Июля 2012 г.  в 00:20 : Стихия, природа, животные

Эти фото сделала Милана Харитонова, вот что она рассказала на собственном блоге:

Заўсёды думала, што каб здымаць нейкіх драпежных жывёлін ці птушак, ці нейкую жывую прыроду, трэба ехаць далёка за горад, і сядзець там тыднямі у кустах, пільнуючы звяроў. Раз, катаючыся на ровары бачыла ў горадзе сапраўднага труса, смешнага і доўгавухага, але на ўскраіне, і там яго, мабыць, напужалі будоўлямі. А сёння ў самым цэнтры Берасця, нечакана натрапіла на вялікую птушку, штосці з сакаліных, падаецца, не буду тут гадаць, бо ў птушках я не спец ) Драпежная птушка пакрыху пералятала з месца на месца каля дзіцячага садка, трымаючы ў кіпцюрах птушачку паменей.

Охота хищника прямо в центре Бреста

Ад гэтага відовішча я проста аслупянела, пакуль ачомалася, дык ледзь паспела хоць штосці зняць. Усё ж такі да такога развіцця падзей, я выявілася зусім не падрыхтаваная.

Охота хищника прямо в центре Бреста

Дзея адбывалася проста на дарожцы, дзе ходзяць людзі, якія ў рэшце рэштаў і напалохалі птушку, і тая кінуўшы сваю здабычу, паляцела кудысці над дзіцячым садком. Варта адзначыць, што афігела ад такога відовішча не толькі я, але і мінакі, і нават котка, якой нечакана звалілася з неба вячэра.

Охота хищника прямо в центре Бреста

Дополнительные материалы по теме: