Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкая дэмакратычная грамадскасць адзначыла Дзень Незалежнасці

27  Июля 2012 г.  в 17:23, показов: 2594 : Праздники, события, мероприятия


У горадзе над Бугам адзначылі двайное свята: Дзень горада і Дзень Незалежнасці.

Прадстаўнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі “Справядлівы свет”і грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” усклалі кветкі на Плошчы Свабоды ля помніка загінулым у гады Другой сусветнай вайны. На цырымоніі ўшаноўвання былі не толькі прадстаўнікі вышэйзгаданых партый, але і прадстаўнікі гарадскіх і абласных уладаў, кажа намеснік старшыні абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст аб’яднання “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

- Грамадскія арганізацыіі і партыі адзначылі гэты дзень ўшанаваннем памяці загінулых у Другой сусветнай вайне. Але гэта больш тычылася праўладных прадстаўнікоў, дэлегацый і ветэранаў. Палітычныя ж партыі адзначылі галоўны момант у жыцці Беларусі – гэта Дзень Незалежнасці, калі быў падпісаны дакумент, які дараваў волю і незалежнасць беларускаму народу.

Свята скончылася трыма аглушальнымі выстраламі ў неба з вайсковай зеніткі 38-ай дэсантна-штурмавой брыгады, якая раскватэраваная ў Брэсце.

 

Ганна Васілевіч,, Фота аўтара