Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

"Чарнічных" парушальнікаў найбольш на Брэстчыне

10  Июля 2012 г.  в 10:43 : Брестская область

"Чарнічных" парушальнікаў найбольш на Брэстчыне
Летам у беларускім лесе можна атрымаць не толькі ўраджай ягад ці грыбоў і асалоду ад атмасферы, але і штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Менавіта ў столькі абыдзецца прыватнай асобе парушэнне правілаў нарыхтоўкі "лясной прадукцыі".

— Найбольшую колькасць такіх фактаў мы звычайна фіксуем у раёнах Брэсцкай вобласці, — расказала карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Ружэна Навіцкая. — Там маецца значная тэрыторыя, дзе расце шмат чарніц. Да таго ж, акрамя нашых грамадзян, да ліку парушальнікаў часам дадаюцца і ўкраінцы, якія падчас збору ягад пераходзяць на беларускую тэрыторыю. Гэта таксама ўплывае на агульную статыстыку.

Безумоўна, самым "папулярным" парушэннем з'яўляецца збор чарніц з дапамогай механічных прыстасаванняў, якія наносяць вялікую шкоду ягадным кустам. Падчас рэйдаў гэтыя ручныя камбайны канфіскуюцца разам з ягадамі і знішчаюцца.

З пачатку "чарнічнага" сезона за парушэнне правілаў нарыхтоўкі дароў лесу супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы аштрафавалі 300 чалавек. Падчас такіх рэйдаў кантралююць не толькі зборшчыкаў ягад, але і тых, хто смеціць у лесе ці не прытрымліваецца рэкамендацый аб пажарнай бяспецы.

Ганна ГАРУСТОВІЧ. "Звязда"