Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Жыхары барака ў цэнтры Брэста патрабуюць паляпшэння жыллёвых умоў

8 7  Июля 2012 г.  в 14:20, показов: 4056 : Тайный покупатель


Жыхары шасці кватэр дома па вуліцы Куйбышава, 87 рэгулярна звяртаюцца да гарадскіх уладаў з просьбай высяліць іх з фактычна аварыйнага будынка.

І кожны раз атрымліваюць адказ, што высяленне вось-вось адбудзецца. Апошняе такое адсяленне, згодна з афіцыйным адказам намесніка старшыні гарвыканкама Васіля Кавальчука, павінна было адбыцца ў першай палове бягучага года. Ліст атрымала жыхарка дома Валянціна Казловіч:

- Кавальчук мяне прыняў, я яму паверыла. Ён сказаў, што купіла “ІТАЛ ІНВЕСТ” і адсяленне жыхароў дома будзе ў першым паўгоддзі 2012 года. Але ўжо ліпень – цішыня. Калі б яны нам не абяцалі, мы хоць што-небудзь рабілі. Мы трошкі лепш за бамжоў жывём.

Лёс не толькі дома на Куйбышава, 87, але і цэлага квартала між тым даўно вырашаны. Права на забудову тэрыторыі атрымала сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Італінвест”. Менавіта яно павінна фінансаваць атрыманне новага жылля замест таго, што пойдзе пад знос.

Алеся Лугавая, , Брэст

Фота аўтара




Система Orphus