Адзін з заснавальнікаў літаратурнага альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “Жырандоля”, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў Алесь Паплаўскі адзначае юбілей свайго дэбюту. У сувязі з угодкамі падрыхтаваны да выхаду чарговы зборнік, які чытачы могуць пабачыць у бягучым годзе.
Алесь Паплаўскі скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў ў лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны, а таксама ў гаспадарчых службах. Нягледзячы на тэхналагічны напрамак прафесійнай дзейнасці, свае жыццё без літаратуры творца не ўяўляе.
Літаратар перакананы, што шмат залежыць ад сучаснай моладзі, якая паказвае не дрэнныя вынікі:
- Без літаратуры я не ўяўляю сябе. Яна дапамагае мне выжываць у гэты складаны час. Увогуле, я не ведаю, кім бы я стаў, што б я рабіў, калі б не заўмаўся літаратурай. Зараз усё не так кепска, з’яўляюцца маладыя людзі, якія добра сябе праяўляюць і імёны якіх праз некаторы час будуць добра ведаць. Для літаратуры павінен мінуць нейкі час, каб мы маглі гаварыць пра нейкія здабыткі.
Творца жыве і працуе ў горадзе над Бугам. Для многіх гараджан ён вядомы як выканаўца беларускіх песняў і баладаў, а таксама, як блогер - http://poplavok-a.livejournal.com
Юрась Палескі,
Фота be.wikipedia.org