Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Звольнены чарговы актывіст "Граніта"

2 22  Июня 2012 г.  в 15:03, показов: 2312 : Брестская область


На прадпрыемстве па здабычы каменю “Граніт” звольнілі чарговага актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза Віталя Пашэчку. Менавіта яго ў Лунінецкім судзе, калі разглядалася справа Мікалая Карышава, начальнік цэха пагрузкі Віктар Курыловіч паабяцаў звольніць. Праз два тыдні словы кіраўніка сталі рэальнасцю.

Віталя Пашэчку сёння проста не дапусцілі да працы, паведаміўшы яму, што ён звольнены за сістэматычнае невыкананне працоўных абавязкаў. Актывіст пасля пагроз Віктара Курыловіча падаў адпаведнае заяўленне на імя пракурора, але адказу пакуль няма.
 
Сітуацыю каментуе старшыня “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Алег Стахаевіч:
 
- Гэта можна расцаніць толькі як бязмежжа і бясчынствы адміністрацыі, якія працягваюцца. У аснову пакладзены не чалавечыя адносіны і не імкненне пабудаваць узаемавыгадныя адносіны з працоўнымі. Тое, што адбылося, у чарговы раз паказвае, што тых, хто хоча “людзьмі звацца”, звальняюць без суда і следства.
 
Актывісты не разумеюць, як можна фабрыкаваць справы на добрасумленных работнікаў і трымаць на прадпрыемстве тых, хто здзяйсняў злачынствы. Так юрыст-консульт Сяргей Лахаў, які абараняе “Граніт” у судах, у свой час прыцягваўся за службовую падробку дакументаў.
 
Віталь Пашэчка мае дваіх непаўнагадовых дзетак, малодшай дачцы 11 месяцаў.
 
Юрась Палескі, .

Источник информации: http://.eu




Система Orphus