Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Чаму інвестары не жадаюць укладаць грошы ў гасцініцу насупрацьТЭЦ у Пружанах?

21  Июня 2012 г.  в 13:51 : Бизнес, экономика, аналитика

На 2012 год было запланавана сканчэнне працаў па будаўніцтву гасцініцы ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці (http://www.budni.by/?p=3841). На дзевяці паверхах гасцініцы павінны былі размясціцца нумары на 108 месц. Акрамя таго, планавалася, што комплекс будзе ўключаць у сябе памяшканні для баўлення вольнага часу — більярд, боўлінг, быў прадугледжаны канферэнц-зала і рэстаран з кафэ-барам. Для зручнасці пастаяльцаў павінны былі запрацаваць два вялікія ліфты. Адзін з паверхаў планавалася аддаць пад нумары «люкс». 

Чаму інвестары не жадаюць укладаць грошы ў гасцініцу насупрацьТЭЦ у Пружанах?

Такі выгляд павінна была мець гасцініца ў Пружанах
 

Трэба заўважыць, што на сёняшні час у Пружанах ужо дзейнічае гасцініца на 35 месцаў, якая была рэканструявана спецыяльна да "Дажынак-2003". Але за гэты час Пружаны імкліва развіваліся: былі пабудаваны лядовы палац, водны палац з аквапаркам, міні-ТЭЦ... Вялікі ўнёсак у развіццё Пружанскага раёна рабіў Нацыянальны банк, які ўвесь гэты час узначальваў ураджэнец Пружаншчыны Пётр Іванавіч Пракаповіч. Вось і будаўніцтва новай гасцініцы пачало фінансаваць сельгаспрадпрыемства, якое належала Нацыянальнаму банку - ААТ «Айчына». Часткова выдаткі ляглі і на раённым бюджэт.
 

Але ці то адстаўка Пракаповіча, ці тое, што ўказам прэзідэнта № 477 ад 21 кастрычніка 2011 Нацбанк вызвалілі ад абавязка фінансаваць былыя кагласы, ці фінансавы крызіс у краіне рэзка затармазілі тэмп рэалізацыі праекту. І замест таго, каб пераразаць чырвоную стужку на адкрыці гасніцы, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Гук паведамляе "Пакуль вырашылі за кошт сродкаў першапачатковага інвестара — ААТ «Айчына» — закончыць дах будынка, што дазволіць захаваць незакончанае будаўніцтва". (http://www.budni.by/?p=5140#respond) Дарэчы ён жа называе іншую прычыну, па якой праект сарваўся - не ўдалося знайсці інвестара, хаця "пэўную зацікаўленасць праяўлялі польскія і кітайскія бізнэсмэны, планавалі запрасіць і іранскіх інвестараў".

Дык што налякала замежнага інвестара? Зразумела, такая буйная гасцініца ў невялічкім горадзе не можа акупіцца ўмомант, гэта доўгатэрміновы праект. Але, безумоўна, з кожным годам усё павялічваецца цікавасць беларускіх і замежных турыстаў да ціхага адпачынку, у жывапісных месцах далей ад мітусні буйных гарадоў, таму праект не здаваўся такім ужо і безперспектыўным. Але чамусць гасцініцу ў Пружанах было вырашана пабудаваць паміж лядовым і водным палацамі ў месцы, дзе праз дарогу размяшчаецца міні-ТЭЦ на мясцовых відах паліва. Можна здагадацца, якую рэакцыю замежнага турыста выкліча перспектыва прачнуўшыся ў нумары люкс гасцініцы выглянуць у акно і замест парка ці возера ўбачыць вось такое збудаванне:

Чаму інвестары не жадаюць укладаць грошы ў гасцініцу насупрацьТЭЦ у Пружанах?

Відавочна, што кожны замежны інвестар свае грошы лічыць умее і далёка не кожны адважыцца іх укладаць у такі рызыковы праект.
 

А як у іх?

Горад Пружаны знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад мяжы з Польшчай, таму шмат хто з яго жыхароў можа параўнаць розныя аспекты жыцця ў сябе і ў суседняй краіне. Як там вырашаецца праблема размяшчэння турыстаў у маленькіх населенных пунктах? Падыход да гэтага аспекту за 40 кіламетраў на захад карэнным чынам адрозніваецца. Акрамя шматлікіх невялічкіх матэлей і гасцініц уздоўж дарог там таксама робяць фешэнебельныя атэлі з нумарамі люкс. Толькі не будуюць іх з нуля насупраць індустрыяльных прадпрыемстваў, а адаптуюць будынкі старажытнасці пад гэтыя мэты - і танней, і для турыстаў прывабней. Як прыклад, гасцініца класа люкс у вёсцы Марціновіцэ, якая размясцілася ў невялічкім двухпавярховым палацы, рэканструкцыя якога зробленая ў 90-ыя гады 20-га стагоддя:

Чаму інвестары не жадаюць укладаць грошы ў гасцініцу насупрацьТЭЦ у Пружанах?

Дык ці не варта было б прыстасаваць адзін з старажытных будынкаў Пружаншчыны пад мэты новай гасцініцы? Тым больш, што такія прапановы былі. Так чыноўнікі адхілілі прапанову зрабіць рэканструкцыю і зрабіць турыстычны аб'ект у памяшканні 19-га стагоддзя, што знаходзіцца ў трох кіламетрах ад Пружанаў непадалёку ад дарогі, што злучае два горада - Пружаны і Бярозу.

Чаму інвестары не жадаюць укладаць грошы ў гасцініцу насупрацьТЭЦ у Пружанах?

Выгляд на будынак у Семянчы-2 з трасы Пружаны-Бяроза
 

Некалі мясцовыя ўлады адхілілі і прапанову РУП "БРЭСТЭНЕРГА" па рэканструкцыі і прыстасавання пад турыстычны аб'ект сядзібна-паркавага ансамбля, які знаходзіцца ў вёсцы Каштанаўка у 7 км ад г. Пружаны и 73 км ад г. Брэста. Зараз сядзібу беспаспяхова імкнуцца прадаць праз агенствы нерухомасці (http://www.silvan.by/palace-view.html?palace_id=2).

 

Чаму інвестары не жадаюць укладаць грошы ў гасцініцу насупрацьТЭЦ у Пружанах?

Сядзіба ў вёсцы Каштанаўка 

Дык чаму адхіляліся такія, здавалася б, перспектыўныя праекты, а даволі рызыкоўны праект па будаўніцтву шматпавярховай гасцініцы насупраць ТЭЦ было вырашана рэалізоўваць нават за кошт бюджэтных сродкаў?