Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Кабінет рэабілітацыі інвалідаў па зроку з’явіўся ў Брэсце

2 20  Июня 2012 г.  в 16:25, показов: 2462 : Медицина, здоровье


Другі ў Беларусі кабінет для рэабілітацыі інвалідаў па зроку з’явіўся ў Брэсце. Першы запрацаваў у мінулым годзе ў Кобрыне пры фінансавай падтрымцы Злучаных Штатаў Амерыкі. У горадзе над Бугам таварыства інвалідаў па зроку зрабіла ўсё ўласнымі сіламі.

Рэабілітацыйны кабінет у Брэсце будзе яшчэ папаўняцца новай тэхнікай і пашырацца ў магчымасцях. Па словах кіраўнікоў абласной арганізацыі інвалідаў па зроку, гэта толькі першыя крокі.

Намеснік старшыні Брэсцкага абласнога таварыства інвалідаў па зроку Андрэй Лявіцкі адзначыў, што неабходнасць у такой рэабілітацыі ёсць і яны будуць імкнуцца ўдасканальваць гэты працэс:

- У нас большая палова матэрыялаў ужо была даўно напрацавана. Проста не было месца. Мы будзем працаваць у тым жа накірунку, што і нашы калегі ў Кобрыне. Таму што неабходнае нам сучаснае абсталяванне вельмі дарагое. І, на жаль, наша арганізацыя ў фінансавым плане асвоіць і пацягнуць усё не здолее.

Інвалідаў па зроку будуць вучыць актыўнаму карыстанню кампутарам, інтэрнэтам, арыентавацца ў соцыуме, максімальна самому абслугоўваць сябе. У Кобрыне аналагічны кабінет працуе ўжо амаль год і па словах актывістаў аб’яднання карыстаецца попытам.

Юрась Палескі, , Брэст 




Система Orphus