Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Маскоўскім раёне горада Брэста ў дзіцячым садку будзе беларускамоўная група

8  Июня 2012 г.  в 21:47, показов: 4732 : Политика, власть, оппозиция


У Маскоўскім раёне горада Брэста ў дзіцячым садку будзе беларускамоўная група. Прынамсі, стварыць яе паабяцаў кіраўнік раёна Аляксандр Рагачук на сустрэчы з Алесем Ляўчуком. Алесь з жонкай даўно намагаюцца знайсці садок для сваёй дачкі Камілы, дзе б яе выхоўвалі на роднай мове. Да гэтага адукатары знаходзілі розныя прычыны, па якіх беларускамоўная група не можа быць створана.

- Там сядзелі прадстаўнікі аддзела адукацыі, яны сказалі, у нас ёсць спецыялісты, якія могуць весці навучанне дзяцей на беларускай мове. Мінулыя тры гады яны мне казалі, што мы не маем такіх спецыялістаў. Калі Рагачук запытаў: - "Гэта праўда?", яны проста апусцілі вочы і нічога не сказалі.

Гэта другі выпадак, калі Аляксандр Рагачук устае на абарону бацькоў, якія жадаюць вучыць дзяцей па-беларуску. Менавіта пад яго апекай узнік у мінулым годзе беларускамоўны клас у пачатковай школе № 34. Сёлета групу ў дзіцячым садку адкрыюць, калі ў наяўнасці будзе не менш за пяць заяваў ад бацькоў.

Алеся Лугавая,, Брэст.

Фото Миланы Харитоновой