Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкія дэпутаты кепска арыентуюцца ў сваіх акругах

1 8  Июня 2012 г.  в 14:10, показов: 2474 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкі дэпутат не ведае сваёй акругі. Да такой высновы прыйшла актывістка кампаніі “Гавары Праўду!” Ганна Канюс.

Яна атрымала ліст ад дэпутата 25-ай акругі Брэста Уладзіміра Марозава. У лісце змешчаны зварот з просьбаю прадставіць справаздачу грамадзянам аб сваёй дзейнасці за апошні год. Уладзімір Марозаў у сваю чаргу адказаў, што дом № 320 па вуліцы Маскоўскай да яго акругі не належыць.

- Хучэй за ўсё такі адказ мы атрымалі таму, што дэпутат не працуе на сваёй акрузе, - адзначыла Ганна Канюс. - Таму што мы ні разу не бачылі на дамах аб’явы аб справаздачах, якія праводзяць дэпутаты, аб часе і месцы прыёма дэпутата. Не ва ўсіх ёсць інтэрнэт, не ўсе могуць знайсці нават прозвішча свайго дэпутата і да якой акругі яны належаць. А тут такая гісторыя: знайшлі дэпутата, а дэпутат сам не ведае, што гэтыя дамы таксама ўваходзяць у акругу, перад жыхарамі якой ён павінен трымаць справаздачу аб сваёй працы.

Згодна беларускага заканадаўства, дэпутат мясцовых саветаў павінен не менш чым два разы на год рабіць справаздачу перад сваімі выбаршыкамі.

Як падкрэсліла Ганна Канюс, усяго было накіравана каля дзясятка лістоў дэпутатам мясцовага савета Брэста. На дадзены момант адказы атрыманы ад пяці.

Аліса Поль, , Брэст. 




Система Orphus