Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Міжнародны забег Брэст – Цярэспаль “Сяброўства”

19  Мая 2012 г.  в 18:34, показов: 3151 : Здоровая нация, спорт


На тэрыторыі па абодва бакі ракі Буг прайшоў міжнародны забег Брэст – Цярэспаль пад назваю “Сяброўства”. Удзельнікі з Беларусі, Украіны і Польшчы пераадолелі дыстанцыю ў 14 кіламетраў.

Старшыня аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Беспалаў падкрэсліў, што забег – гэта сімвал сяброўства паміж краінамі:

- Мэта і асноўнае прызначэнне – гэта спартыўныя і сяброўскія сувязі памежжа, сувязі паміж нашымі нарадамі Брэст і Цярэспаль, паміж нашымі жыхарамі і спартоўцамі. Мы праводзім мерапрыемства сумесна, але ініцыятыва зыходзіла ад нас, з брэсцкага боку.

Жыхар польскага горада Бяла-Падляска Марцін Яўгеніюш прыехаў спецыяльна з мэтаю ўдзелу ў мерапрыемстве:

- Бегаць цікава ў кампаніі. Хацелася паспрабаваць гэта з беларускімі сябрамі, я тут часта бываю. Прыехаў спецыяльна, каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве.

Усяго ў забегу прыняло ўдзел каля 100 чалавек. Мерапрыемства было арганізаванае Гмінай горада Цярэспаль, аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта сумесна з Цярэспальскім алімпійскім клубам.

Аркестр у гонар забегу

Уладзімір Малей са сцягам прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці

Сцягі трох краін-удзельніц

Аліса Поль,, Брэст