Жыхарам Брэста распавядаюць пра парушэнні правоў чалавека і міжнародных пагадненняў, падпісаных Рэспублікай Беларусь. У горадзе над Бугам выйшаў спецыялізаваны выпуск бюлетэня “Берасцейскае права” ў рамках пачатку інфармацыйнай часткі кампаніі "Стоп 1210 або права на мірныя сходы’’.
Каарадынатар праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінгскі Камітэт па Брэстчыне Ігар Маслоўскі распавёў, што бюлетэнь прадугледжвае адваротную сувязь:
- Фактычна паўтара года ў Брэсце не дазваляюць публічныя масавыя акцыі. У нашых інфармацыйных матэрыялах мы тлумачым людзям чаму так адбываецца, хто гэтаму пярэчыць. І адно з гэтых галоўных пярэчанняў – рашэнне гарвыканкама 1210. У нашых матэрыялах, у тым ліку ў нашым бюлетэні, утрымліваецца зварот і ёсць бланк, дзе кожны жыхар Брэста можа падпісацца і даслаць яго на наш адрас.
Як падкрэсліў Ігар Маслоўскі, бюлетэнь будзе распаўсюджаны як сярод прадстаўнікоў палітычных партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацыі, так і сярод жыхароў горада над Бугам.