3 мая рух "За Свабоду" распачаў у Брэсце рэспубліканскую акцыю ў падтрымку нацыянальнай сімволікі, прысвечаную рэферэндуму 1995 года.
Мэта акцыі — нагадаць беларусам пра нацыянальныя сімвалы. Актывісты руху падрыхтавалі адмысловыя бел-чырвона-белыя стужкі, якія і прапанавалі брэстаўчанам. Кіроўцы станоўча адрэагавалі на гэту акцыю і ахвотна аздаблялі стужкамі антэны аўтамабіляў.
"Сённяшняй акцыяй рух "За Свабоду" распачынае рэспубліканскую кампанію па распаўсюдзе бел-чырвона-белай стужкі, прысвечаную рэферэндуму 14 мая 1995 года. Паводле гэтага рэферэндуму ўлады змянілі нацыянальную сімволіку на сімволіку, прапанаваную лукашэнкаўскім рэжымам. Гэтай акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу людзей да нацыянальнай сімволікі, паказаць, што значная колькасць людзей паважае і шануе нацыянальныя сімвалы. Бел-чырвона-белыя стужкі мы прапануем чапляць на антэны аўтамабіляў, заплечнікі ці вопратку. Бліжэйшымі днямі акцыі па распаўсюдзе бел-чырвона-белых стужак адбудуцца таксама ў Мінску і рэгіёнах", — паведаміў намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
На фота 1 — каардынатар руху "За Свабоду" Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай,.