Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Суботнік праз вылічэнне грошай

9 23  Апреля 2012 г.  в 21:36, показов: 3430 : Политика, власть, оппозиция


У Беларусі справа Леніна жыве і працвітае. Падцверджанне таму - агульнадзяржаўны суботнік, які адбыўся напярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Леніна - правадыра рабочых і сялян, што да гэтага часу не набылі ні волі, ні долі.

Сведчаннем таму служыць факт, як кіраўніцтва вагоннага дэпо Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі правяло суботнік праз вылічэнне грошай:

- Здаецца, у нас суботнік. І ў загадным парадку праз кантору, кіраўніцтва вагоннага дэпо вырашылі вылічыць з заробкаў працоўных па 10 тысяч. Прынеслі дакументы, сказалі ўсім распісацца за адлічэнне на суботнік грошай. А хто супраць - таму кантракт не працягнуць ці знойдуць прычыну для звальнення.

Варыянта выбару не было. Канешне, па словах аднаго з работнікаў, ніхто не быў супраць, каб ты выйшаў папрацаваць сукупна з вылічэннем грошай. Кіраўніцтва ім паведаміла, што грошы пойдуць у фонд гістарычнага музея.

Ганна Васілевіч, (Фота аўтара) 




Система Orphus