Брэсцкі лялечны тэатр запрашае ў нядзелю на прэм’еру беларуска-славенскага спектакля паводле казкі славенскай паэткі Святланы Макаровіч “Пякарня Мыш-Маш”.
Рэпетыцыі з брэсцкімі акторамі праводзіў рэжысёр з Любляны Роберт Вальтл, якому дапамагаў харэограф з Харватыі Наталля Манойлавіч. Прэм’ера адбудзіцца 22-га красавіка ў залі Брэсцкага лялечнага тэатру на Партызанскім праспекце (прыпынак “Гандлёвы цэнтр “Усход”) а 12.00.
Дырэктар тэтру Міхаіл Шавель паведаміў пра сэнс спектаклю:
- Казка сама па сабе, калі казаць пра сюжэт, не вельмі складаная. Але вельмі жыццёвая і маральна чыстая і прыгожая. Не лезце ў чужое жыццё, не можаце дапамагчы – не руйнуйце! Радуйцеся чужому поспеху. Гэта галоўнае, што закладзена ў гэтай п’есе. Гэты падыход адзіны ў розных славянскіх народаў.
Сёлета Брэсцкі лялечны тэатр далучыўся да міжнароднага праекту “Лялечная качавая акадэмія ІІ” у межах якой і адбываецца пастаноўка. Музыку да спектаклю напісаў кампазітар Аляксандр Мядзведзеў, а стварэннем лялечных вобразаў займаўся мастак Аляксандр Грыгор’еў.