Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Генеральны консул Расіі ў Брэсце наведаў ашмянскага ветэрана

3  Апреля 2012 г.  в 10:44

Для наведвання Ашмян ў генеральнага консула Расіі ў Брэсце Мікіты Маткоўскага было некалькі падстаў. Свой візіт ён нанёс ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Антону Кадолку напярэдадні важных як для Расіі і Беларусі, так і для самога ветэрана падзей. Вясной спаўняецца 70 год са дня разгрому войск фашысцкай Германіі пад Масквой. Менавіта ў гэтай гераічнай бітве прымаў удзел Антон Кадолка.

Генеральны консул Расіі ў Брэсце наведаў ашмянскага ветэрана

У першыя красавіцкія дні два брацкія народы адзначаюць свята яднання. Аб’яднаныя гераічным мінулым народы і сёння падтрымліваюць цесныя сяброўскія сувязі.

У сваім віншаванні консул выказаў падзяку ветэрану за яго подзвіг, за магчымасць сустракацца ў мірны час і радавацца шчаслівым веснавым дням. Мікіта Маткоўскі павіншаваў удзельніка бітвы пад Масквой з надыходзячым святам Перамогі і днём нараджэння, які Антон Аляксандравіч у мінулую нядзелю адзначыў у дзевяноста першы раз. У якасці падарунка консул уручыў ветэрану матэрыяльную дапамогу ад імя ўсяго расійскага народа з пажаданнем моцнага здароўя, якога б хапіла на такія вось шчырыя і цёплыя сустрэчы.

На здымку: Кацярына Васільеўна і Антон Аляксандравіч Кадолкі падчас сустрэчы з консулам Расіі Мікітам Маткоўскім.

Ашмянскi Веснiк