Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкі культурны цэнтр: спадчына Анатоля Маісеенкі

30  Марта 2012 г.  в 17:44, показов: 2472 : Музыка, кино, музеи, выставки


У Брэсце ўшанавалі памяць ляхавіцкага выкладчыка і творца Анатоля Маісеенка. “Адзінокі без Маісеенка” – экспазіцыя пад такою назваю адчынілася ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

Дырэктар метадычнага цэнтра Ляхавіцкага аддзела культуры Соф’я Марчык падкрэсліла, што Анатоль Маісеенка любіў родныя мясціны:

- Гэта чалавек, які ўражваў сваёй любоўю да роднага краю, да малой сваёй радзімы. Вельмі шмат яго пейзажаў, карцін менавіта з мясцін Ляхавіцкага раёна, са сваёй роднай Свяціцы, якую ён вельмі любіў, за якую вельмі перажываў. Ён вельмі любіў спяваць, граў на гітары, і заўсёды вакол сябе збіраў мноства падлеткаў, сяброў, родных.

Анатоль Маісеенка памёр 3 красавіка мінулага года ва ўзросце 55 гадоў. Быў выкладчыкам мастацкага аддзялення Ляхавіцкай школы мастацтваў, настаўнікам Свяціцкай сярэдняй агульнаадукайнай школы.

Выстава аб'яднала каля 70 прац творцы. Паглядзець яе можна будзе да 17 красавіка. 

Аліса Поль, , Брэст. Фота аўтара.




Система Orphus