Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкія прадпрымальнікі прапануюць правесці круглы стол з мясцоваю ўладаю

27  Марта 2012 г.  в 17:39, показов: 2465 : Политика, власть, оппозиция


Круглы стол брэсцкіх прадпрымальнікаў з уладамі
27-03-2012


Брэсцкія прадпрымальнікі прапануюць правесці круглы стол з мясцоваю ўладаю. Яны накіравалі зварот у Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт. Неабходнасць правядзення такога мерапрыемства выклікана шэрагам праблемаў, з якімі сутыкаецца ў Брэсцкай вобласці малы і сярэдні бізнес.

Каардынатар грамадскага аб’яднання «Перспектыва» па Брэсце Уладзімір Катрыч падкрэсліў, што мясцовыя прадпрымальнікі адкрыты да дыялогу:

– Мясцовая ўлада можа дапамагчы вырашыць гэтыя пытанні, і гэта ў іхняй кампетэнцыі. У цяперашняй эканамічнай сітуацыі, улады павінны пайсці на сустрэчу з прадпрымальнікамі, хоць бы выслухаць іх праблемы, маючы свае магчымасці, на ўзроўні рэгіёнаў пастарацца іх вырашыць. Калі не атрымацца іх вырашыць, выходзіць на Міністэрства эканомікі, на ўрад. Гэтыя пытанні сёння трэба падымаць і вырашаць.

Да разгляду за круглым сталом брэсцкія прадпрымальнікі прапануюць наступныя пытанні: паніжэнне адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў, магчымасць найму 2-3 наёмных працоўных, абмежаванне продажу алкагольных напояў, крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу ды інш.

Аліса Поль, , Брэст




Система Orphus