Семінар па пытаннях бяспечнай прафесійнай дзейнасці правёў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Эксперт лічыць, што падобныя семінары не губляюць актуальнасці, бо беларускае заканадаўства і практыка яго прымянення ў адносінах да СМІ пакуль развіваюцца ў рэпрэсіўным кірунку.
Андрэй Бастунец:
- Я заўважыў, што калі раней у гутарках па журналісцкай бяспецы мы рабілі акцэнт на тое, як падрыхтаваць артыкул, каб пазбегнуць зыска па абароне гонару і годнасці, напрыклад, ці разглашэнне таямніцы прыватнага жыцця, то зараз больш увагі даводзіцца надаваць менавіта фізічнай бяспецы журналістаў.
Брэсцкіх незалежных журналістаў асабліва цікавілі прававыя аспекты акрэдытацыі, правядзення здымак у грамадскіх месцах, а таксама зносінаў з прадстаўнікамі дзяржаўных структур.