Сёння (23 сакавіка) па ўсім свеце адзначаецца дзень барацьбы з гэтым захворваннем. Цягам тыдня брэсцкая араганізацыя Чырвонага Крыжа ладзіць кампанію “Я магу спыніць туберкулёз!”.
Спецыяліст па арганізацыйна-метадычнай працы Аксана Трушкова распавяла пра актуальнасць прафілактычных дзеянняў:
- Галоўная задача нашай кампаніі – інфармаванне насельніцтва пра гэту праблему. Туберкулёзам можа захварэць кожны. Захворванне вельмі лёгка перадаецц паветрана-кропельным шляхам. Выявіць яго можна толькі шляхам абследавання. Галоўнае для нас – пераканаць людзей прайсці абследаванне, каб даведацца пра стан здароўя.
З 12 да 18 гадзін па беларускім часе ў Брэсце каля кінатэара “Мір” можна будзе атрымаць даведку ад лекара і прайсці міні-абследаванне на наяўнасць туберкулёзнага захворвання.