Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дабрачынная акцыя ў падтрымку хворых дзяцей

13  Марта 2012 г.  в 15:57, показов: 2479 : Благотворительность


“Вясёлка надзеі і вясёлыя сэрцы” – такую акцыю ладзіць у Брэсце прадстаўніцтва Беларускага дзіцячага фонду. Прадстаўнікі арганізацыі збіраюць грошы на дапамогу анкалагічна хворым дзеткам і дзеткам з хворым сэрцам.

Старшыня Беларускага дзіцячага фонду па Брэстчыне Зоя Троцкая мае надзею на тое, што знойдуцца грамадзяне з жаданнем дапамагчы дзеткам:

- Я думаю, што грошай на 15-20 пуцёвак мы абавязкова назбіраем. Адна пуцёўка для хворага на рак дзіцяці каштуе 1800 тыс рублёў. Для хворага на сэрца – 1200 тыс рублёў. Гэта вялікія грошы. Але ёсць шмат добрых людзей, якія хочуць дапамагчы. Яны хочуць зрабіць жыццё хворых дзетак больш вясёлым, здаровым і камфортным. Я вельмі разлічваю на тое, што мы збярэм гэтыя грошы.

На сродкі, што будуць сабраныя падчас акцыі, дзеткі змогуць паехаць у беларускія аздараўленчыя цэнтры. Пералічыць грошы на дапамогу хворым дзеткам можна да 10-га ліпеня. Акцыя будзе мець працяг да сярэдзіны жніўня гэтага году.

Аліса Поль, , Брэст

Фота novostiua.net




Система Orphus